Дарагічын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Драгічын»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дарагічын
трансьліт. Darahičyn
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Coat of Arms of Drahičyn, Belarus.png Flag of Drahičyn.png
Герб Дарагічына Сьцяг Дарагічына
Першыя згадкі: 1452
Былая назва: Давячоравічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Плошча: 11 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 14 910 чал.[1]
шчыльнасьць: 1355,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 225830
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′ пн. ш. 25°9′ у. д. / 52.183° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.183; 25.15Каардынаты: 52°11′ пн. ш. 25°9′ у. д. / 52.183° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.183; 25.15
Дарагічын на мапе Беларусі ±
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дарагі́чын (афіцыйная назва — Драгі́чын) — места ў Беларусі, на Ляхавіцкім канале. Адміністрацыйны цэнтар Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 14 910 чалавек[1]. Знаходзіцца за 110 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Пінск.

Дарагічын — магдэбурскае[2] места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Колішняя сталіца Давячораўскага графства.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйная гістарычная назва места — Дарагічын[3][4][5]. На думку географа В. Жучкевіча, тапонім утварыўся ад імя Дарог[6].

Цяперашняя афіцыйная форма «Драгічын» (польск. Drohiczyn) зьявілася пад польскім уплывам[7][5]. Дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы часам ужываўся прыдомак Драгічын Палескі[8][9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Дарагічына

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450—1460-я гады князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 годзе ўпамінаецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пачатку XVII стагодзьдзя Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 годам яно ўпершыню ўпамінаецца як Драгічын (у далейшым сустракаецца і форма Дарагічын[10]).

У 2-й палове XVII стагодзьдзя ўпамінаецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI стагодзьдзя называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778—1779 гадох тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам[10]. У 2-й палове XVIІI стагодзьдзя існавала ратуша.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старая хата, 1907 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. На 1849 год тут было 98 будынкаў.

Да 1886 году каля Дарагічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), царкоўнапрыходзкая школа, 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагічын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[11]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 годзе Дарагічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 10 лістапада 1967 году Дарагічын атрымаў статус места.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дарагічын апынуўся ў сьпісе небясьпечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёньня пляма радыеактыўнага забруджаньня цягнецца Дарагічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кілямэтровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[12]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1778 год — 416 чал.[10]
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 341 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 11, мяшчанаў-юдэяў 268, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 57[13]; 1849 год — 167 чал.; 1878 год — 1476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысьціянаў і 1300 юдэяў[14]; 1892 год — 3475 чал.[15]; 1897 год — 2258 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1987 чал.; 1959 год — 3,5 тыс. чал.; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1993 год — 15 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15 тыс.; 2008 год — 15 тыс.; 2009 год — 14 744 чал.[17] (перапіс); 2015 год — 14 800 чал.[18]; 2016 год — 14 898 чал.[19]; 2017 год — 14 976 чал.[20]; 2018 год — 14 910 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дарагічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў. Дзейнічае Дарагічынскае дзяржаўнае ПТВ №163 сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць кінатэатар, дом культуры, дом творчасьці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтар моладзі «Спатканьне».

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Драгічынскі веснік».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
8 сакавіка вуліца Хомская вуліца
9 мая вуліца (з 8.03.1974) Набярэжная вуліца
Варашылава вуліца (з 8.03.1974) Чыгуначная вуліца
Вызваленьня вуліца (з 8.03.1974) Усходняя вуліца
Гастэлы вуліца (з 8.03.1974) Мокрая вуліца
Дзяржынскага вуліца (з 8.03.1974) Новая вуліца
Касмадзям’янскай вуліца (з 8.03.1974) Паўночная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Паштовая вуліца
Леніна вуліца Пінская вуліца (усходняя частка)
Пярковіцкая вуліца (заходняя частка)
Макарэвіча вуліца (з 8.03.1974) Вішнёвая вуліца
Ракасоўскага вуліца (з 8.03.1974) Кароткая вуліца[21]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[9]. Таксама існавалі вуліцы Красная, Новае Места, Папінская і Пясковая.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[22].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1928)
  • Царква Стрэчаньня Гасподняга (1863)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францішканаў (1749)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Непадалёк ад Дарагічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  3. ^ Бераснёў П., Лемцюгова В. «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі // Звязда, 25 верасьня 2012 г.
  4. ^ Сацукевіч І. Уклад М. М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49. [1]
  5. ^ а б Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
  6. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 109.
  7. ^ Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 169.
  8. ^ Gloger Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce. T. 1. — Warszawa, 1907. S. 166.
  9. ^ а б Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.
  10. ^ а б в Грынявецкі В. Давячоравічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 568.
  11. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. ^ Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [2]
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  14. ^ Sulistrowski F. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 150.
  15. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  16. ^ ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 274.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дарагічынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў