Вугаль: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: ne:कोइला; касмэтычныя зьмены |
д робат дадаў: my:ကျောက်မီးသွေး |
||
Радок 111: | Радок 111: | ||
[[af:Steenkool]] |
[[af:Steenkool]] |
||
⚫ | |||
[[ar:فحم حجري]] |
[[ar:فحم حجري]] |
||
⚫ | |||
[[ay:K'illima]] |
[[ay:K'illima]] |
||
⚫ | |||
[[be:Вугаль]] |
[[be:Вугаль]] |
||
⚫ | |||
[[bs:Ugalj]] |
[[bs:Ugalj]] |
||
⚫ | |||
[[ca:Carbó]] |
[[ca:Carbó]] |
||
[[cs:Uhlí]] |
[[cs:Uhlí]] |
||
[[cy:Glo]] |
[[cy:Glo]] |
||
[[da:Kul (bjergart)]] |
[[da:Kul (bjergart)]] |
||
⚫ | |||
[[de:Kohle]] |
[[de:Kohle]] |
||
⚫ | |||
[[et:Kivisüsi]] |
|||
[[el:Γαιάνθρακας (καύσιμο)]] |
[[el:Γαιάνθρακας (καύσιμο)]] |
||
[[en:Coal]] |
[[en:Coal]] |
||
[[eo:Terkarbo]] |
|||
[[es:Carbón]] |
[[es:Carbón]] |
||
[[ |
[[eo:Terkarbo]] |
||
[[eu:Ikatz]] |
[[eu:Ikatz]] |
||
[[fa:زغالسنگ]] |
[[fa:زغالسنگ]] |
||
⚫ | |||
[[fr:Houille]] |
[[fr:Houille]] |
||
[[fur:Cjarbon]] |
[[fur:Cjarbon]] |
||
[[gd:Gual]] |
[[gd:Gual]] |
||
[[gl:Carbón]] |
[[gl:Carbón]] |
||
[[ |
[[ko:석탄]] |
||
⚫ | |||
[[hi:कोयला]] |
[[hi:कोयला]] |
||
[[hr:Ugljen]] |
[[hr:Ugljen]] |
||
[[ht:Chabon]] |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[io:Karbono]] |
[[io:Karbono]] |
||
⚫ | |||
[[is:Kol]] |
[[is:Kol]] |
||
[[it:Carbone (minerale)]] |
[[it:Carbone (minerale)]] |
||
[[ |
[[he:פחם]] |
||
[[ |
[[ht:Chabon]] |
||
⚫ | |||
[[lv:Akmeņogles]] |
[[lv:Akmeņogles]] |
||
⚫ | |||
[[mk:Јаглен]] |
[[mk:Јаглен]] |
||
[[ml:കൽക്കരി]] |
[[ml:കൽക്കരി]] |
||
⚫ | |||
[[mr:कोळसा]] |
[[mr:कोळसा]] |
||
[[ms:Arang batu]] |
[[ms:Arang batu]] |
||
⚫ | |||
[[my:ကျောက်မီးသွေး]] |
|||
[[nah:Teconalli]] |
[[nah:Teconalli]] |
||
[[nl:Steenkool]] |
|||
[[ne:कोइला]] |
[[ne:कोइला]] |
||
[[new:ह्यंग्वा]] |
[[new:ह्यंग्वा]] |
||
[[ |
[[ja:石炭]] |
||
⚫ | |||
[[no:Kull]] |
[[no:Kull]] |
||
⚫ | |||
[[nov:Karbone]] |
[[nov:Karbone]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[pl:Węgle kopalne]] |
[[pl:Węgle kopalne]] |
||
[[pt:Carvão mineral]] |
[[pt:Carvão mineral]] |
||
⚫ | |||
[[qu:K'illimsa]] |
[[qu:K'illimsa]] |
||
⚫ | |||
[[ru:Ископаемый уголь]] |
[[ru:Ископаемый уголь]] |
||
⚫ | |||
[[scn:Cravuni]] |
[[scn:Cravuni]] |
||
⚫ | |||
[[simple:Coal]] |
[[simple:Coal]] |
||
[[sk:Uhlie]] |
[[sk:Uhlie]] |
||
[[sl:Premog]] |
[[sl:Premog]] |
||
⚫ | |||
[[sr:Угаљ]] |
[[sr:Угаљ]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[sv:Kol (bränsle)]] |
[[sv:Kol (bränsle)]] |
||
[[tl:Karbon (bato)]] |
|||
[[ta:நிலக்கரி]] |
[[ta:நிலக்கரி]] |
||
[[te:బొగ్గు]] |
[[te:బొగ్గు]] |
||
[[tg:Ангишт]] |
|||
[[th:ถ่านหิน]] |
[[th:ถ่านหิน]] |
||
[[ |
[[tg:Ангишт]] |
||
[[tr:Kömür]] |
[[tr:Kömür]] |
||
[[uk:Кам'яне вугілля]] |
[[uk:Кам'яне вугілля]] |
||
Радок 184: | Радок 186: | ||
[[wa:Hoye]] |
[[wa:Hoye]] |
||
[[war:Uring]] |
[[war:Uring]] |
||
⚫ | |||
[[zh:煤]] |
[[zh:煤]] |
||
⚫ | |||
⚫ |
Вэрсія ад 04:05, 25 чэрвеня 2010
Вугаль — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых расьлін. Сярод паліўна—энэргетычных рэсурсаў мае найвялікшыя запасы. Сусьветныя запасы вугля складаюць звыш 5 трлн тонаў. Найвялікшыя месцароджаньні вуглю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расеі (200), ПАР (130), Нямеччыне (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры цяперашнім узроўні спажываньня вуглю (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сёньняшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год.
У 2004 годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у 2003 г. — 4835). Лідэры: Кітай — 1956, ЗША — 1020, Індыя — 397, Аўстралія — 365, Расея — 283, ПАР — 253, Нямеччына — 208, Польшча — 159, Інданэзія — 136, Казахстан — 87, Украіна — 81, Грэцыя — 74, Канада — 67, Чэхія — 64, Калюмбія — 53, Турцыя — 48. Найбольш высокае развіцьцё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданэзіі і Калюмбіі.
Прыкладна 10% вуглю (500 млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасьці каля 400 млн. тон коксу, нязначную частку для вытворчасьці сынтэтычнага вадкага паліва, газу, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнію.
Віды вугля
Адрозьніваюць два віды вугляў: буры і каменны. Бурыя вуглі, у адрозьненьне ад каменных, утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згараньня і большую вільготнасьць.
Буры вугаль
- Асноўны артыкул: Буры вугаль
Буры вугаль — пераходная форма ад торфу да каменнага вуглю. Ад торфу буры вугаль адрозьнівае большая гаматнасьць і меншае ўтрыманьне розных расьлінных астаткаў, ад каменнага вуглю — галоўным чынам афарбоўка бурымі адценьнямі (ад кававага да чорнага). На паветры хутка драбіцца на дробныя кавалкі.
Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрыманьня вадкага паліва і розных сынтэтычных рэчываў, газа і ўгнаеньняў.
Склад бурага вугля
Для бурага вугля ўласьцівая наяўнасьць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасьць і вільготнасьць. У гаручай масе бурага вугалю ўтрыманьне вугляроду 55—78%, вадароду 4—6,5%, кіслароду 15—30%; максымальная цеплыня гарэньня рабочай масы бязпопельнага вуглю меней за 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20% і болей; утрыманьне лятучых рэчываў у залежнасьці ад петраграфічнага складу вугля вагаецца ад 65 да 40%. Па генэтычных прыкметах буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасьці, дадаючы да апошніх і лігніты, якія ўяўляюць сабой асобны гатунак пераўтварэньня і захаваньня аскепкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозьненьняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманьне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай клясыфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналягічныя групы: Б1 зь вільготнасьцю звыш 40%, Б2 — зь вільготнасьцю 30—40% і Б3 — зь вільготнасьцю меншай за 30%.
Радовішчы бурага вугля
Найбольш буйныя радовішчы бурага вуглю характэрныя для мезазойскага і кайназойскага пэрыядаў; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты - да 100—120 мэтраў. Галоўныя месцы здабычы бурага вуглю разьмешчаны ў Расейскай Федэрацыі, Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.
Каменны вугаль
- Асноўны артыкул: Каменны вугаль
Каменны вугаль — выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанmні з бурым вуглем. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вугляроду, цеплыня гарэньня — 30,1—36,6 МДж/кг (5700 ккал/кг). Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэньнях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сыстэмаў. Глыбіня заляганьня каменнага вугля – ад паверхні да 2000—2500 мэтраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, якія зьмяніліся пад уплывам вялікага ціску вакольных парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаньнем ступені пераўтварэньня пасьлядоўна павялічваецца ўтрыманьне вугляроду і адначасова зьмяншаецца колькасьць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; зьмяняецца цеплыня згараньня, здольнасьць сьпякацца і іншыя ўласьцівасьці.
Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вугляродам, аксамітна і смаляна—чорнага колеру; бліскучасьць каменнага вугля — тлустая, злом ракавісты; цьвёрдасьць 2—3; удзельная вага 1,25—1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар.
Па міжнароднай клясыфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэньня больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей за 9%.
Апрацоўкай растворам хлорава—каліевай солі і азотнай кіслаты калі—некалі можна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных расьлін.
Віды і склад каменнага вугля
Адрозьніваюць наступныя віды каменнага вугля: смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасьцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элементы: 82% вуглярод, 1,5—5,7% вадарод, 1,5—15% кісларод, 0,5—4% сера, да 1,5% азот, 2—45% лятучых рэчываў; колькасьць вадкасьці 4—14%, утрыманьне залы нязначнае. Большая ці меншая прысутнасьць серы абумоўленая дадаткам сернага калчадана ці іншых сэрністых мінералаў. Чым больш у каменным вуглі вадароду, тым больш атрымліваецца зь яго пры награваньні бяз доступу паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрыманьня сьвяцільнага газу, такі, багаты смоламі каменны вугаль, называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца з цяжкасьцю, і іх гарэньне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальваньні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль сьпякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу — кокс, які зусім ня ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны сьвяцільны газ і вадкі каменнавугальны варволь.
Каменны вугаль, у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт.
Прыблізныя зьвесткі пра сусьветныя запасы каменнага вуглю
Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басэйнамі каменнага вуглю зьяўляюцца: Данецкі, Кузнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Апалачскі, Пенсільванскі, Верхнесілезскі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Ўэльскі, Валансьенскі, Брабанцкі. Тры чвэрці сусьветных запасаў каменнага вуглю прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.
Рэгіён | Колькасьць (млрд т) | Доля |
---|---|---|
Краіны СНД | 4400 | 45,2% |
ЗША | 1570 | 16,1% |
Кітай | 1570 | 16,1% |
Заходняя Эўропа | 865 | 8,9% |
Акіянія | 800 | 8,2% |
Афрыка | 225 | 2,3% |
Азія (без краін СНД і Кітая) | 185 | 1,9% |
Канада | 65 | 0,7% |
Лацінская Амэрыка | 60 | 0,6% |
Агулам | 9740 | 100% |
У 1990—х гадах сусьветнае спажываньне каменнага вуглю склала 2,3 млрд. тон у год. У адрозьненьне ад спажываньня нафты, спажываньне вуглю значна павялічылася ня толькі ў краінах, што разьвіваюцца, але і ў прамыслова разьвітых краінах.
Спажываньне вуглю
Рэгіён | 2001 год | 2005 год | Зьмены |
---|---|---|---|
ЗША | 1060 | 1567 | +47,8 % |
Заходняя Эўропа | 574 | 463 | −19,3 % |
Японія | 166 | 202 | +21,7 % |
Краіны былога СССР | 446 | 436 | −2,2 % |
Кітай | 1383 | 2757 | +99,3 % |
Індыя | 360 | 611 | +69,7 % |
Астатні сьвет | 1274 | 3518 | +20,7 % |
Агулам | 5263 | 7574 | +43,9 % |
Вонкавыя спасылкі
Вугаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў