Прыматы: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
За выключэньнем людзей, якія засяляюць ўсе кантыненты, прыматы жывуць у трапічных і субтрапічных рэгіёнах [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай]] і [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]], [[Афрыка|Афрыцы]] й [[Азія|Азіі]]<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/476264/primate Primate]. Encyclopædia Britannica Online.</ref>. Прыматы значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле вагі, так [[шчуравы лемур мадам Бэртэ]] важыць усяго 30 грамаў, а [[горная гарыла]] — 200 кг. Паводле выкапнёвых сьведчаньняў, прымітыўныя продкі прыматаў, магчыма, існавалі ў канцы [[крэйдавы пэрыяд|крэйдавага пэрыяду]] каля 65 мільёнаў гадоў назад. Найстарэйшым зь вядомых прыматаў зьяўляецца [[Палеоцэн]] ''[[Plesiadapis]]'', які існаваў прыкладна 55—58 мільёнаў гадоў таму<ref>Helen J Chatterjee, Simon Y.W. Ho , Ian Barnes & Colin Groves (2009). "Estimating the phylogeny and divergence times of primates using a supermatrix approach". BMC Evolutionary Biology 9: 259.</ref>. |

||
Парадак прыматы |
Парадак прыматы дзеліцца на дзьве асноўныя групы: [[макраносыя]] і [[суханосыя]]. Макраносыя маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе [[лемуравыя|лемураў]] [[Мадагаскар]]у і [[лорыевыя|лорыевых]]. [[Суханосыя]] ўключаюць у сябе [[малпа]]ў і [[доўгапяткападобныя|доўгапяткападобных]]. |
||
Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і [[бабуіны|бабуінаў]], зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох [[канцавіна]]х, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага [[галаўны мозаг|галаўнога мозгу]] ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт [[нюх]]у, дамінуючай [[сэнсорная сыстэма|сэнсорнай сыстэмы]] ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены [[палец]], а некаторыя маюць [[хвост]]. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную [[працягласьць жыцьця]]. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў. |

Вэрсія ад 16:31, 9 лістапада 2021
Прыматы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Прыматы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Primates | |
Арэал | |
Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літаральна «першыя») — атрад пляцэнтарных сысуноў, які ўключае ў сябе паўмалпаў, як то лемурападобныя, лорыпадобныя, галагавыя, даўгапяты, і малпападобных, як то малпы, чалавекападобныя малпы й сам чалавек. Прыматы паўсталі ад продкаў, якія жылі на дрэвах трапічных лясоў, бо шматлікія характарыстыкі прыматаў уяўляюць сабой прыстасаваньні да жыцьця ў гэтай складаным трохмерным асяродзьдзі. Усе, акрамя некалькіх відаў прыматаў, па меншай меры часткова жывуць на дрэвах і на сёньня.
За выключэньнем людзей, якія засяляюць ўсе кантыненты, прыматы жывуць у трапічных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы й Азіі[1]. Прыматы значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле вагі, так шчуравы лемур мадам Бэртэ важыць усяго 30 грамаў, а горная гарыла — 200 кг. Паводле выкапнёвых сьведчаньняў, прымітыўныя продкі прыматаў, магчыма, існавалі ў канцы крэйдавага пэрыяду каля 65 мільёнаў гадоў назад. Найстарэйшым зь вядомых прыматаў зьяўляецца Палеоцэн Plesiadapis, які існаваў прыкладна 55—58 мільёнаў гадоў таму[2].
Парадак прыматы дзеліцца на дзьве асноўныя групы: макраносыя і суханосыя. Макраносыя маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе лемураў Мадагаскару і лорыевых. Суханосыя ўключаюць у сябе малпаў і доўгапяткападобных.
Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і бабуінаў, зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох канцавінах, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага галаўнога мозгу ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт нюху, дамінуючай сэнсорнай сыстэмы ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены палец, а некаторыя маюць хвост. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную працягласьць жыцьця. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў.
Сыстэматыка
Атрад прыматы (Primates)
- род †Altiatlasius
- падатрад макраносыя (Strepsirrhini)
- інфраатрад †Adapiformes
- інфраатрад лемурападобныя (Lemuriformes)
- падатрад суханосыя (Haplorhini)
- інфраатрад доўгапяткападобныя (Tarsiiformes)
- надсямейства Tarsioidea — сямейства доўгапяткавыя (Tarsiidae)
- інфраатрад малпы (Simiiformes)
- парватрад шыраканосыя малпы (Platyrrhini) — сямействы: Callitrichidae, капуцынавыя (Cebidae), Aotidae, Pitheciidae, Atelidae
- парватрад вузканосыя малпы (Catarrhini)
- надсямейства Cercopithecoidea — сямейства Cercopithecidae
- надсямейства чалавекападобныя малпы (Hominoidea) — сямействы: гібонавыя (Hylobatidae), гамініды (Hominidae)
- інфраатрад доўгапяткападобныя (Tarsiiformes)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Прыматы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя пра прыматаў
- Прыматы на Animal Diversity Web
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |