Пэстыцыд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
д W перанёс старонку Пэстыцыды у Пэстыцыд: карацей і назва
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:48, 27 сьнежня 2013

Распыленьне пэстыцыдаў у полі

Пэстыцыд (лац. pestis + caedere — зараза + забіваць) — хімічны сродак аховы расьлінаў і жывёлаў ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Сярод больш як 10 тыс. відаў звыш 80% выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы: інсэктыцыды (для зьнішчэньня шкодных вусякоў), фунгіцыды (супраць грыбковых хваробаў), гэрбіцыды (супраць пустазельля), адпужвальнікі і заваблівальнікі (фэрамоны) вусякоў, хемастэрылізатары (пазбаўляюць шкоднікаў здольнасьці да размнажэньня), заацыды (для зьнішчэньня шкодных грызуноў, птахаў, рыбы), рэгулятары росту расьлінаў, дэфаліянты (для раньняга апладненьня лісьця), дэсіканты (для падсушваньня расьлінаў на корані), проціядзьдзі для расьлінаў (для ўстойлівасьці да гэрбіцыдаў). Сустракаюцца ў выглядзе парашкоў, эмульсіяў, раствораў, гранулаў і аэразоляў[1].

На 2010 год у Беларусі налічвалася 6 сховішчаў непрыдатных пэстыцыдаў: Верхнядзьвінскае, Гарадоцкае і Пастаўскае (Віцебская вобласьць), Дрыбінскае (Магілёўская вобласьць), Петрыкаўскае (Гомельская вобласьць), Слонімскае (Гарадзенская вобласьць)[2].

Крыніцы

  1. ^ Яраслаў Міляшкевіч. Пестыцыды // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 12. — С. 330. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Віктар Пазьнякоў, Сьвятлана Барысенка. Таксічныя адходы: аперацыя "Ліквідацыя" // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2010. — № 194 (26802). — С. 7. — ISSN 1990-763x.