Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.4) (робат выдаліў: la, pl зьмяніў: ko, tr
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pl:I Zakon franciszkański
Радок 41: Радок 41:
[[no:Fransiskanerordenen]]
[[no:Fransiskanerordenen]]
[[nn:Fransiskanarordenen]]
[[nn:Fransiskanarordenen]]
[[pl:I Zakon franciszkański]]
[[pt:Ordem dos Frades Menores]]
[[pt:Ordem dos Frades Menores]]
[[ro:Ordinele franciscane]]
[[ro:Ordinele franciscane]]

Вэрсія ад 03:29, 16 траўня 2012

Файл:Weissmann Ljubljana2.jpg
Кляштар францішканцаў у Любляне

Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.

Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місіянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (13161341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Воршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў.

Вонкавыя спасылкі

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў