Перайсьці да зьместу

Андрэй Бембель: розьніца паміж вэрсіямі

1805 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
д
дапаўненьне
д (дапаўненьне)
д (дапаўненьне)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў г. Вяліжы (зараз у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох вучыўся ў Вяліжскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у [[Міхаіл Керзін|М. А. Керзіна]]<ref>Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. П.  У.  Броўка. Т. 2.  — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Мн. 1970. С. 289.
</ref>. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для [[Дом ураду (Менск)|Дому ураду]] ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Уз’яднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР.
Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці.
Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.
 
== Творы ==
* Партрэт Героя Савецкага саюза М. Ф. Гастэлы. (бронза, 1943, Дзярж. мастацки музэй)
* Гарэльеф «9 траўня 1945 г.» (бронза, 1954) для абеліска-манумэнта (усталяваны ў Менску)<ref>Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.361.</ref>
* Фігура «[[Дзьмітры Медзялееў|Дзьмітрыю Мендзялееў]]» (бронза, 1954) для [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|МДУ]].
 
=== Помнікі ===
* [[Уладзімер Ленін|Уладзімеру Леніну]] у [[Полацак|Полацку]] (гіпс, 1936, не захаваўся)
* героям [[Ваўгаград]]а (праект, гіпс, 1944)
* Герою Савецкага Саюза партызану Дзьмітрыю Цімафеевічу Гуляеву у [[Старобін]]е (цэмент, 1960)
 
=== Партрэты ===
* Героя Савецкага саюза [[Мікалай Гастэла|Мікалая Гастэлы]] (бронза, 1943, [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь]]; паўтор 1951 — у Румынскай нацыянальнай галерэі, Бухарэст).
* Аляксандра Матросава (гіпс, 1949, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь).
* Народнага Артыста СССР [[Павал Маўчанаў|Паўла Маўчанава]] (гіпс, 1954, тамсама).
* Заслужанага настаўніка БССР І. Пісарчына (гіпс, 1961).
 
=== Кампазыцыя ===
* «За Савецкую Радзіму» (гіпс, 1946, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
 
== Крыніцы ==
6182

зьмены