Павал Маўчанаў
Павал Маўчанаў | |
Дата нараджэньня | 1 (14) сакавіка 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 лютага 1977 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Узнагароды |
Павал Маўча́наў (14 сакавіка 1902 (122 гады), в. Івольск, Буда-Кашалёўскі раён — 24 лютага 1977) — беларускі актор і рэжысэр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР, ляўрэат Сталінскай прэміі (1946).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павету (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці).
У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944-49 яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ўльянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.
З 1952 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павал Малчанаў быў акторам шырокага дыяпазону. Яго творчасьць адметна чалавечнасьцю, прастатой і моцным тэмпэрамэнтам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.
Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Фэрманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твору А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.
У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зьняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатар — маё жыцьцё» (1984).
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1954 — Дзеці партызана — Васіль Сяргеевіч Собалеў
Узнагароды і званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталінская прэмія (1946) за выкананьне ролі ў спэктаклі «Несьцерка» Віталя Вольскага
- Народны артыст БССР (1940)
- Народны артыст СССР (1948)
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцягу (у 1940 і 1955 гг.)
- мэдалі.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1969 годзе створаны дакумэнтальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Маўчанавым»
- У гонар Маўчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебску
- У 2002 годзе да 100-годдзя з дня нараджэньня выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Няфёд У. І. Малчанаў Павел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. , ISBN 10)
- Витебск. Энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 244. — 408 с. — 60 000 ас. — ISBN 5-85700-004-1
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Асобы „Беларусьфільму“
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Беларускія акторы