Яцэк Качмарскі: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Створана старонка са зьместам '{{Музыка | Імя = Яцэк Качмарскі | Подпіс = | Лёга = | Фота ...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 16:27, 2 верасьня 2011
Яцэк Качмарскі | |
Яцэк Марцін Качмарскі | |
Яцэк Качмароўскі ў 1992 годзе | |
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1957 |
---|---|
Месца нараджэньня | , Варшава |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2004 |
Месца сьмерці | , Гданьск |
Прычына сьмерці | рак гартані[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка |
Навуковая сфэра | паэзія[1], пратэставая песьня[d], словы[d][1], guitar performance[d][1], філялёгія[1] і проза[1] |
Месца працы | |
Жанры | аўтарская песьня[d] |
Інструмэнты | гітара |
Бацька | Janusz Kaczmarski[d] |
Маці | Anna Trojanowska-Kaczmarska[d] |
Дзеці | Патрыцыя Вольны[d] |
Узнагароды | |
Сайт | kaczmarski.art.pl (пол.) |
Подпіс | |
Яцэк Марцін Качмарскі {па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава — 10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці, асоба, якая па значнасьці набліжаецца да Высоцкага ў Расеі.
Дэбютаваў, як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстываля песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Oblawa», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».
У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.
Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж з рук прэзідэнта краіны Аляксандара Квасьнеўскага, узнагароджаны ордэнам Фрэдэрыка.
У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзідэнтам Лехам Качыньскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.
Перкалады па беларуску
- Наш клас, пер. Андрэй Хадановіч
Крыніцы
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве]
- Пахаваныя на вайсковых могілках Павонзкі
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Польскія сьпевакі
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Гданьску