Царква Сьвятога Спаса (Смаляны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Смаляны |
Каардынаты | 54°35′58.57″ пн. ш. 30°03′26.21″ у. д. / 54.5996028° пн. ш. 30.0572806° у. д.Каардынаты: 54°35′58.57″ пн. ш. 30°03′26.21″ у. д. / 54.5996028° пн. ш. 30.0572806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Смалянах. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы гістарычнага мястэчка, на Спаскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату, мае прыпісную царкву Сьвятога Аляксея. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спаскую царкву ў Смалянах збудавалі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1930-х гадоў савецкія ўлады зачынілі царкву. У будынку разьмясьцілі сьпіртзавод[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта манумэнтальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам. Другі ярус мае выгляд 4-граннага аб’ёму, завершанага на гранях трыкутнымі франтонамі. Трэці ярус — 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. З франтальнага фасада ўзвышаюцца дзьве 2-ярусныя (васьмярык на чацьверыку) шатровыя вежы. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца прастакутнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.
У інтэр’еры акаймаваны балюстрадай сьветлавы барабан з купальным перакрыцьцем падтрымліваецца аркай і 2 слупамі. Апсыда вылучаецца ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе разьмяшчаюцца хоры. Купальны пляфон і грані барабана аздабляе размалёўка «Дванаццаць апосталаў» (XVII ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец XVIII ст.), «Каранаваньне Маці Божай» (XVIII ст.), «Укрыжаваньне» (XIX ст.), «Сьвяты Мікалай» (1851), «Таемная вячэра» (першая палова XIX ст.). У царкве захоўваецца напрастольны крыж першай паловы XIX ст.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1946 г.
-
па 1944 г.
-
З боку Дзярноўкі, па 1944 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
У панараме мястэчка
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 128 (№№ 224—226).
- ^ Якімовіч Ю., Вецер Э. Смалянская Спаса-Праабражэнская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 452.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000137 |