Перайсьці да зьместу

Кошыцы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кошыцэ (футбольны клюб)»)
Кошыцы
Поўная назва Football Club Košice
Заснаваны 27 красавіка 2018
Горад Кошыцы, Славаччына
Стадыён Кошыцкая футбольная арэна
Умяшчальнасьць: 5836
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025—2026 7 месца
fckosice.sk (славацк.)

«Ко́шыцы» (па-славацку: Košice) — славацкі футбольны клюб з гораду Кошыцаў. Заснаваны ў 2018 годзе шляхам аб’яднаньня некалькіх клюбаў. З гістарычнага і традыцыйнага пункту гледжаньня клюб ёсьць пераемнікам першага футбольнага клюбу Кошыцаў, які быў закладзены ў 1903 годзе.

У сэзоне 2022—2023 гадоў клюб прабіўся ў найвышэйшую славацкую лігу пасьля перамогі ў другім дывізіёне[2][3]. Цягам усяго сэзону «Кошыцы» іншы другімі пасьля прашаўскага «Татрана», але ў канцы сэзону каманда абышла канкурэнтаў і фінішавала на першым радку. Першы матч клюб у найвышэйшым дывізіёну згуляў 29 ліпеня 2023 году супраць сталічнага «Слована». Першую перамогу каманда здабыла 25 жніўня ў выязным матчы супраць «Зэмпліну»[4][5]. Дэбютны сэзон быў скончаны на 10-м месцы пры 12-і ўдзельніках, набраўшы 27 пунктаў. У наступны сэзон каманда скончыла на 5-м месцы, згуляўшы ў паўфінале плэй-оф славацкай лігі за месца ў эўракубках, аднак кошыцкія футбалісты саступілі камандзе «Жэлезярнэ» ў сэрыі пэнальці[6]. Не зважаючы на паразу, «Кошыцы» атрымалі месца ў Лізе канфэрэнцыяў пасьля таго, як «ДАК 1904» быў дыскваліфікаваны праз тое, што ўладальнік клюбу меў ва ўласнасьці іншы клюб сярод удзельнікаў турніру[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]