Скула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скула
Спэцыяльнасьць дэрматалёгія
Скула ў Вікісховішчы

Скула (фурункул, -ёз; лац. furunculus — зладзюжка) — гнойна-амярцьвяльнае запаленьне валасянога мяшэчка(en) і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненьнем залацістых(en) стафілакокаў. Узьнікае праз забруджваньне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухваньне і павышаную дзейнасьць потавых і сальных залозаў. Разьвіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і пасьлядоўнае ўзьнікненьне здараецца пры цукровым дыябэце. Пры зьліцьці і пашкоджаньні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі(en) ўтвараецца карбункул. Ускладненьне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырваньне скуры, на месцы якога адзначаецца боль і сьверб[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Фурункул // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 576. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  2. ^ Вольга Кулінковіч. Фурункулы не выціскаць // Зьвязда : газэта. — 19 сакавіка 2011. — № 51 (26915). — С. 4. — ISSN 1990-763x.