Сальныя залозы
Сальныя залозы — залозы, які разьмешчаныя ў скуры, выдзяляюць сакрэт, які надае скуры й валасам воданепрымальныя ўласьцівасьці й элястычнасьць. Залозы маюць выгляд разгалінаваных пузыркоў. У адрозьненьне ад потавых залозаў, якія выдзяляюць сакрэт у зьнешняе асяродзьдзе без парушэньня сваёй цэласнасьці, эпітэль сальных залозаў у працэсе выдзяленьня скурнага сала разбураецца.
Скурнае сала складаецца з прадуктаў распаду эпітэляльных вузаў, вітамінаў А, C і іншых элемэнтаў. Пад уплывам поту скурнае сала раскладаецца з утварэньнем тлустых кісьляў, якія валодаюць характэрным пахам. Вывадныя пратокі сальных залозаў часьцей за ўсё адкрываюцца ў валасяныя сумкі. Скурнае сала змазвае валасы, якія растуць, і скуру, ахоўваючы іх ад высыханьня й змочваньня вадой; дзякуючы тлушчавай змазцы валасы выглядаюць элястычнымі й бліскучымі.
За содні сальныя залозы дарослага чалавека выдзяляюць да 20 грамаў сакрэту.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.