Свэн Бэндэр
| Свэн Бэндэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 красавіка 1989 (37 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2007 | Мюнхэн-1860 II[d] | 20 (3) |
| 2006—2009 | Мюнхэн-1860 | 66 (1) |
| 2009—2012 | Барусія Дортмунд II | 4 (0) |
| 2009—2017 | Барусія Дортмунд | 158 (4) |
| 2017—2021 | Баер Левэркузэн | 107 (4) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Нямеччына (да 20)[d] | 3 (2) |
| 2011—2013 | Нямеччына | 7 (0) |
Свэн Бэндэр (па-нямецку: Sven Bender; нар. 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свэн нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Лярсам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». У 2006 годзе Свэн быў заяўлены за другую каманду мюнхэнцаў, а неўзабаве й падпісаў кантракт зь першай камандай. Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля. Усяго за «Мюнхэн-1860» Свэн правёў 65 матчаў і забіў 1 мяч.
Перад сэзонам 2009—2010 гадоў малады гулец зацікавіў дортмундзкую «Барусію», зь якой пасьля й падпісаў кантракт. Тут іхныя шляхі з братам разышліся, бо той аддаў перавагу на пераход у «Баер». Свэн дэбютаваў у Бундэсьлізе 19 верасьня 2009 году ў выязным матчы шостага туру супраць «Гановэру-96», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свэн выйшаў на поле зь першых хвілін і, у цэлым, правёў нядрэнны матч[1]. Усяго ў сваім першым сэзоне правёў за «Барусію» 19 матчаў.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў, зьяўляўся гульцом моладзевай зборнай. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
Нямеччына:
- Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў: 2016
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мае брата-блізьнюка Лярса Бэндэра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Spielstatistik Hannover 96 - Borussia Dortmund 1:1 (0:1). fussballdaten.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Футбалісты клюбу «Мюнхэн-1860»
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Нямецкія футбалісты
- Нямецкія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году