Свэйн Б’ёрнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свэйн Б’ёрнсан
17 чэрвеня 1944 — 31 ліпеня 1952
Наступнік Аўсгейр Аўсгейрсан[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 лютага 1881(1881-02-27)[1][2]
Памёр: 25 студзеня 1952(1952-01-25)[1][2] (70 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Георгія Б’ёрнсан[d]
Дзеці: Б’ёрн Свэйнсан Б’ёрнсан[d] і Генрык Свэйнсан Б’ёрнсан[d][3]
Бацька: Б’ёрн Ёўнсан[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн ісьляндзкага Сокала

Свэйн Б’ёрнсан (па-ісьляндзку: Sveinn Björnsson) — першы прэзыдэнт незалежнай Ісьляндыі.

Нарадзіўся 27 лютага 1881 г. у Капэнгагене. У 1912 годзе стаў сябрам Гарадзкога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 годзе быў чальцом ісьляндзкага парлямэнту — Альтынга. Пасьля здабыцьця Ісьляндыяй аўтаноміі ў 1918 годзе стаў прэзыдэнтам Гарадзкога савету Рэйк’явіка (да 1920 году). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісьляндыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланьнік Ісьляндыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісьляндыі.

25 траўня 1944 г. у Ісьляндыі быў праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Даніі. На рэфэрэндуме было прынята станоўчае рашэньне, і 17 чэрвеня 1944 году альтынг выбраў Б’ёрнсана першым прэзыдэнтам Ісьляндыі тэрмінам на 1 год.

У 1945 пераабраны ўсенародным галасаваньнем, у 1949 пераабраны на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 году падчас чарговага прэзыдэнцкага тэрміну. Пасьля яго сьмерці краінай кіраваў трыюмвірат са старшыні Альтынга, прэм’ер-міністра і галоўнага судзьдзі Вярхоўнага Суда да абраньня наступнага прэзыдэнта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Sveinn Björnsson // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б в г Sveinn Björnsson // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Who's who (брыт. анг.)(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X