Рэфэрэ́ндум 1944 го́ду ладзіўся ў Ісьляндыі 20—23 траўня 1944[1]. На абмеркаваньне былі вынесеныя пытаньні пра разрыў уніі з Даніяй і пра прыняцьце новай рэспубліканскай канстытуцыі. Абедзьве прапановы былі падтрыманыя больш чым 98% галасоў пры яўцы 98,4%[2].