Сафія Альбіноўская-Мінкевіч
Сафія Альбіноўская-Мінкевіч | |
Дата нараджэньня | 18 (30) лістапада 1886 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 чэрвеня 1972 (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастачка |
Сябра ў | Нацыянальны зьвяз маляроў Украіны[d] |
Працы | «Брэтонка» (1908), «Аўтапартрэт у жоўтай хустцы» (1913), «Сьцюдзёны дзень» (1963) |
Пад уплывам | Каляман Мозэр |
Сафíя Юлья́наўна Альбіно́ўская-Мінке́віч (па-ўкраінску: Софі́я Юліанівна Альбіновська-Мінкевич, па-польску: Zofia Albinowska-Minkiewicz; 30 лістапада 1886, Клягенфурт, Аўстра-Вугоршчына — 30 чэрвеня 1972, Львоў, УССР) — польская і ўкраінская мастачка, жывапісіца, графіца; сябра Саюзу мастакоў Украіны з 1939 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 18 [30] лістапада 1886 году ў Клягенфурце (цяпер Клагенфурт-ам-Вэртэрзэ, Аўстрыя) ў сям’я Браніславы з Ліскоўскіх і генэрала Войска Польскага Юліюша Альбіноўскага. З 1901 да 1906 году вучылася ў мастацкіх школах у Вене: з 1901 году — у прыватнай школе аўстрыйскага мастака Гайндрыха Штрэблева, з 1902 па 1906 год — у прыватнай школе аўстрыйскіх мастакоў Франца Хоэнбэрга і Фэрдынанда Круі. З 1906 да 1909 год жыла ў Парыжы, дзе спачатку вучылася ў Акадэміі Каляросі, а пазьней у Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў. У гэты пэрыяд падарожнічала па краінах Эўропы, наведала Вялікабрытанію, Бэльгію, Нідэрлянды і Італію. З 1909 да 1912 год працягнула навучаньне ў Вене, у Школе прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (настаўнікі па спэцыяльнасьці — Г. Хоэнбэргер, К. Мозэр, Ф. Гумпэрт)[2].
З 1912 году жыла і працавала ў Львове, дзе, акрамя жывапісу, займалася і матэматыкай, вучылася ў Цэсарска-каралеўскай палітэхнічнай школе і Львоўскім ліцэі. Была актыўнай удзельніцай мастацкага жыцьця места, арганізатаркай і ў 1917—1939 гадах старшынёй жаночага мастацкага аб’яднаньня «Саюз Львоўскіх мастачак». Таксама з 1922 да 1939 год была намесьніцай старшыні «Таварыства прыяцеляў выяўленчых мастацтваў у Львове». У 1926 годзе наведала Сыцылію. Пад уражаньнем ад паездкі напісала шэраг карцінаў, якія дэманстравала на мастацкіх выставах у Львове[3].
Жыла ў Львове ў доме на вуліцы Палія, 3, кватэра 5. Памерла ў Львове 30 чэрвеня 1972 году. Пахаваная на Лычакаўскіх могілках[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працавала ў галіне станковага жывапісу у жанрах натурморт, пэйзаж, партрэт (алей, пастэль, афорт, літаграфія, малюнак)[5].
Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1908 году, усеўкраінскіх з 1945 году, усесаюзных з 1947 году. У прыватнасьці 1934 году ў Варшаве і ў 1938 годзе ў Кракаве. У 1940 годзе экспанавалася на выставе выяўленчага мастацтва заходніх абласьцей Украіны і народнай творчасьці гуцулаў у Маскве, у 1949 годзе на 2-й выставе твораў львоўскіх савецкіх мастакоў у Львове, у 1954 годзе на абласной выставе, прысьвечанай 300-годдзю ўз’яднаньня Ўкраіны з Расеяй у Львове і Кіеве, 1957 года на Юбілейнай мастацкай выставе Ўкраінскай ССР у Кіеве і іншых. Эспаніравалася таксама ў Парыжы і Нью-Ёрку. Пэрсанальныя выставы адбыліся ў Львове ў 1929, 1939, 1956 гадах і ў 1972 годзе пасьмяротная[6].
Творы захоўваюцца ў Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў, Нацыянальным музэі ў Львове, Івана-Франкоўскім мастацкім музэі, прыватных калекцыях[7].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Брэтонка» (1908);
- «Рыбалка» (1908);
- «Жаночы партрэт» (1909);
- «Аўтапартрэт у жоўтай хустцы» (1913);
- «Ружы» (1920);
- «Інтэр’ер» (1932);
- «Квет яблыні» (1953);
- «Чырвоныя ружы» (1955);
- «Кветкі» (1956);
- «Цыкламены» (1960);
- «Натурморт з ружай і кнігай» (1960);
- «Гладыёлусы і вінаград» (1961);
- «Сьцюдзёны дзень» (1963);
- «Старая парцаляна» (1967)
цыклі эскізаў і літаграфіяў
- «Пэйзажы з Парыжу» (1907—1909);
- «Пейзажы з Брытаніі» (1909);
- «Краявіды з Гданьску» (1923);
- «Пэйзажы Сіцыліі» (1926).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Криса Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 133. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ^ Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Словник художників України / за ред. М. П. Бажана (відп. ред.) та ін. — К. : Головна редакція Української Радянської Енциклопедії, 1973. — С. 10.
- ^ Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Митці України: Енциклопедичний довідник / упоряд. : М. Г. Лабінський, В. С. Мурза; за ред. А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — С. 21. — ISBN 5-88500-042-5.
- ^ Альбиновская-Минкевич, София Юлиановна // Художники народов СССР. Биобиблиографический словарь. Том 1. — Москва: Искусство, 1970. — С. 119.
- ^ Дорош А. Ю. Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Мистецтво України: енциклопедія: у 5 томах / редколегія: А. В. Кудрицький (відп. ред.) та ін. — Київ : «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1995. — Т. 1: А—В. — С. 47.
- ^ Мистецтво Львова першої половини XX століття. Каталог виставки 14 квітня — 24 серпня 1994 р. — Львів. — Львів: Каменяр, 1996
- ^ О. Ямборко Альбіновська (Альбіновська-Мінкевич) Софія Юліанівна // Словник художників України. Біобібліографічний довідник. Книга 1: А-В / [головний редактор Г. Скрипник]; НАН України, ІМФЕ імені М. Т. Рильського. — Київ: видавництво ІМФЕ, 2019. — С. 51.