Сапоцкінскі сельсавет
Сапоцкінскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сапоцкін |
Дата ўтварэньня | 23 студзеня 2014 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сапо́цкінскі сельсаве́т (да 2014 году — Сапо́цкінскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскага раёну на мяжы з Польшчай і Летувой. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Сапоцкін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 студзеня 2014 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[1] з цэнтрам у мястэчку Сапоцкіне[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі пасялковага савету разьмешчаныя 49 вёсак, у якіх на 2008 год пражывала 3249 жыхароў[3].
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі пассавету знаходзяцца рэчкі Ігорка (мяжа зь Летувай), Марыха (часткова мяжа зь Летувай), Нёман (мяжа пасялковага савету), Чорная Ганча, Шляміца, беларуская частка Аўгустоўскага каналу, азёры Кавеня і Чорнае, беларускія часткі азёраў Вензавец і Шлямы. Тут знаходзіцца Аўгустоўская пушча, Сапоцкінскі біялягічны заказьнік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 287(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об установлении административного центра Сопоцкинского сельсовета Гродненского района Гродненской области». Решение Гродненского районного Совета депутатов от 24 февраля 2014 г. № 283(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Гродненский районный исполнительный комитет — Сопоцкинский поссовет
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- С. Харэўскі. Край за небакраем, або Беларуская Прусія «Наша Ніва», 2 красавіка 2009