Ікер Муньяін
| Ікер Муньяін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1992[1][2] (33 гады) | |
| Рост | 1,7 м | |
| Вага | 63 кг | |
| Пазыцыя | нападнік, інсайд, ўінгер | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2010 | Більбао Атлетык[d] | 19 (3) |
| 2009—2024 | Атлетык Більбао | 560 (76) |
| 2024—2025 | Сан-Лярэнса | 22 (4) |
| Зборныя | ||
| 2010—2020 | Басконія[d] | 4 (2) |
| 2010 | Гішпанія (да 19)[d] | 5 (0) |
| 2011 | Гішпанія (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2011—2014 | Гішпанія (да 21)[d] | 31 (7) |
| 2012 | Гішпанія (да 23)[d] | 3 (0) |
| 2012—2019 | Гішпанія | 2 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2026— | Salamanca CF UDS[d] | |
Ікер Муньяін Ганьні (па-басконску: Iker Muniain Goñi; нар. 19 сьнежня 1992 году, Памплёна, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік. Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «гішпанскі Мэсі»[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ікер зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клюб, у матчы ў адказ у Швайцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасьля хатняй паразы 0:1 і прайшоў далей.
30 жніўня 2009 году Ікер патсавіў новы рэкорд, стаўшы самым маладым гульцом у Ля Лізе, а праз два тыдні зноўку забіў гол у эўракубках, калі басконскі клюб атрымаў хатнюю перамогу зь лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]24 лютага 2012 году Муньяін быў вызваны ў шэрагі нацыянальнай зборнай Гішпаніі на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы ў Малязе. Празь пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сэска Фабрэгаса на 74 хвіліне, а гішпанцы атрымалі перамогу зь лікам 5:0[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Атлетык»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Iker Muniain // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Iker Muniain Goñi // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Manchester United given go-ahead to sign the "New Messi"». Sports Vibe.
- ↑ Celestiales. Marca
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетык»
- Профіль на BDFutbol
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце Transfermarkt