Эмбраэр-195
«Эмбраэр-195» | |
---|---|
Прызначэньне: | пасажырскі |
Першы палёт: | 19 лютага 2002 (22 гады таму) |
Пачатак эксплюатацыі: | 22 верасьня 2006 (18 гадоў таму) |
Вытворца: | «Бразыльскае прадпрыемства паветраплаваньня» |
Характарыстыкі | |
Колькасьць пасажыраў: | 120 чал |
Крэйсэрская хуткасьць: | 870 км/г |
Максымальная хуткасьць: | 870 км/г |
Далёкасьць палёту: | 4815 км |
Даўжыня разьбегу: | 1805 м |
Даўжыня прабегу: | 1290[1] м |
Памеры | |
Даўжыня: | 41,6 м |
Вышыня: | 10,8 м |
Размах крыла: | 35,1[2] м |
Маса | |
Макс. узлётная: | 61,5 т |
Макс. пасадкавая: | 54 т |
Сілавая ўсталёўка | |
Рухавікі: | «Прат і Ўітні ПЎ1921Г» |
Цяга (магутнасьць): | 22 550 фунтаў[3] (10 228 кг) |
Запас палівы: | 13,69 т |
«Эмбраэр-195» — бразыльскі пасажырскі вузкафюзэляжны самалёт, створаны ў 2002 годзе.
29 сакавіка 2017 году прайшлі першыя выпрабаваньні самалёта 2-га пакаленьня з ацэнкай аўтапілёта і аддаленага ручнога кіраваньня. 15 красавіка 2019 году той самалёт атрымаў лётнае пасьведчаньне ў ЗША і Эўразьвязе[2]. Вырабляўся ў трох канфігурацыях: 1) на 120 месцаў у трох клясах па 31 (84 месцы), 34 (34 месцы) і 36 (12 месцаў) цаляў; 2) на 132 месцы па 31-й цалі; 3) на 146 месцаў па 28 цаляў[1].
На 2023 год самалёты «Эмбраэр-195» складалі 1/3 паветранага флёту «Белавіі», зь іх большасьць была 1-га пакаленьня.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 красавіка 2014 году кіраўнік «Белавіі» Анатоль Гусараў і старшыня Банку разьвіцьця Беларусі Сяргей Румас падпісалі дамову аб крэдытнай лініі ў 52 млн даляраў на 10 гадоў з плывучай стаўкай да 9 % гадавых. Пазыковыя сродкі прызначаліся на набыцьцё 2-х новых самалётаў «Эмбраэр-195 ЛР». 30 красавіка 2014 году ад вытворцы мелі дастаціь першы самалёт, а другі — 10 траўня. Самалёт мог перавозіць 107 пасажыраў, зь іх 96 у эканом-клясе і 11 у бізнэс-клясе. Адлегласьць палёту складала да 4000 км з хуткасьцю да 980 км/гадз. Гэтыя самалёты мелі скарыстаць для палётаў у Маскву, Мілян, Рым і Франкфурт-на-Майне[4].
9 красавіка 2018 году «Белавія» і ірляндзкае прадпрыемства «Паўночны авіяцыйны капітал» аформілі ўгоду лізінгу, паводле якой да красавіка 2019 году паставілі 2 новыя «Эмбраэры-195», а пры канцы 2019-га — яшчэ адзін[5]. У траўні і 29 чэрвеня 2018 году ў нацыянальны аэрапорт «Менск» прыбыла па самалёце «Эмбраэр-195» з завода ў Сан-Жазэ-дус-Кампус (Бразылія). Папярэдне дамову пра іх набыцьцё «Белавія» і «Эмбраэр» заключылі на 52-м Міжнародным авіясалёне Лё-Буржэ (Францыя). На іх куплю пазычылі Банк разьвіцьця Беларусі і Нацыянальны банк гаспадарча-грамадзкага разьвіцьця (Бразылія). У эканом-клясе салёна крэслы месьціліся па 2 з кожнага боку, а ў бізнэс-клясе — ў канфігурацыі 2 + 1[6].
20 лютага 2020 году кіраўнік «Белавіі» Гусараў і старшыня ірляндзкага холдынгу «АэрКап» Філіп Скрагз падпісалі дамову аб лізінгу 3-х новых самалётаў «Эмбраэр-195» 2-га пакаленьня. Іх даставілі з завода ў сьнежні 2020 году, а таксама ў сакавіку і красавіку 2021 году. Такі самалёт мог перавезьці 125 пасажыраў, зь іх 116 у эканом-клясе і 6 у бізнэс-клясе. Іх мелі скарыстаць пры палётах у Астану і Сочы, а таксама ў Амстэрдам, Барсэлёну, Лёндан, Мюнхэн і Парыж[7]. Параўнальна з самалётам 1-га пакаленны новы меў павялічанае крыло і больш ашчадны рухавік, што дазваляла панізіць выдатак паліва на 25,4 %. Таксама выкіды вокісу азоту былі на 35 % меншымі, а вуглякіслага газу — на 50 %. Пасьля 1-й пастаўкі 24 сьнежня 2020 году «Белавія» стала 8-м паветраным перавозчыкам з самалётамі «Эмбраэр» 2-га пакаленьня[8]. «Эмбраэр Е195-Е2» меў далёкасьць палёту ў 4815 км, што было на 555 км больш чым у адпаведнай мадэлі 1-га пакаленьня. Таксама самалёт 2-га пакаленьня патрабаваў на 30 % менш на афарбоўку, выкідваў на 15 % менш лятучых арганічных злучэньняў і меў на 65 % меншую шумлівасьць. Максімальная ўзьлётная вага складала 62 тоны. Найбольшая вышыня палёту — 12 497 мэтраў, а найбольшая хуткасьць — 870 км/гадз. Яго даўжыня складала 41,6 м, вышыня — 10,8 м, а размах крыла — 35,1 м. Таксама самалёт 2-га пакаленьня меў 75 % новых прыладаў параўнальна з папярэднікам. Верхнія багажныя аддзяленьні зьмяшчалі на 97 % больш рэчаў, што дазваляла зьмясьціць ручную паклажу. Пад друхмясцовым сядзеньнем было магчыма пакласьці валізку. Першыя выпрабаваньні ў Бразыліі прайшлі 29 сакавіка 2017 году, калі цягам 2-х гадзінаў палёту экіпаж ацэньваў аўтапілёт і аддаленае ручное кіраваньне. 15 красавіка 2019 году самалёт атрымаў пасьведчаньне ад Фэдэральнай авіяцыйнай управы ЗША (ФАУ ЗША) і Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (ЭААБ)[2].
На 2023 год паветраны флёт «Белавіі» меў сярод 29 самалётаў 10 «Эмбраэраў-195», зь іх тры 2-га пакаленьня[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Уласьцівасьці «Эмбраэра Е195-Е2» (анг.) // АТ «Эмбраэр», чэрвень 2017 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ а б в «Эмбраэр Е195-Е2»: 15 фактаў пра новы самалёт «Белавiі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 8 траўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ Авіярухавікі «Прат і Ўітні 1900Г» для самалётаў «Эмбраэр» 2-га пакаленьня (анг.) // «Прат і Ўітні» (ЗША), 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Перш за ўсё — самалёты // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2014. — № 73 (27683). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Авіякампанія «Белавія» і ірляндзкая кампанія «Паўночны авіяцыйны капітал» («ПАК») завяршылі афармленьне зьдзелкі па лізінгу пяці самалётаў «Эмбраэр» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 9 красавіка 2018 г. Праверана 4 кастрычніка 2023 г.
- ^ Новы «Эмбраэр-175» і 195 папоўняць флёт «Белавіі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 30 чэрвеня 2018 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ «Белавiя» набывае тры «Эмбраэры Е195-Е2» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 21 лютага 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ «Эмбраэр Е195-Е2»: самалёт новага пакаленьня ў флёце «Белавiі» // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 24 сьнежня 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ^ Парк паветраных суднаў // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 8 траўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Падручнік аэрапортнага плянаваньня пад «Эмбраэр 195» (анг.) // АТ «Эмбраэр», 9 кастрычніка 2015 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |