Перайсьці да зьместу

Жакарэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жакарэі
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Геаграфія
Плошча
  • 464,272 км²
Вышыня НУМ 567 ± 1 м
Каардынаты 23°18′19″ пд. ш. 45°57′57″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы jacareiense і jacareiense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 12
Паштовы індэкс 12300-000
Сайт jacarei.sp.gov.br
Жакарэі на мапе Бразыліі
Жакарэі
Жакарэі
Жакарэі

Жакарэі́ (па-партугальску: Jacareí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 235 тысяч чалавек[2]. Горад вядомы як сталіца піва празь мясцовыя бравярні, якія ёсьць найвялікшымі ўва ўсёй Лацінскай Амэрыцы.

Жакарэі быў закладзены на тэрыторыі, якая належыла Мажы-дас-Крузысу. Яго заснавалі Антонію Афонсу і ягоныя сыны ў 1652 годзе. Яны пабудавалі капліцу ў гонар Маці Божай. У вёсцы жылі і тубыльцы, дзякуючы якім паселішча квітнела. У 1849 годзе вёска атрымала статус мястэчка, а ў 1953 годзе — гораду. З росквітам, павязаным з вырошчваньнем кавы, места пачало квітнець, то бок у ім будаваліся новыя дарогі і зьявілася брукаванка, але колькасьць насельніцтва расла павольна. На прыканцы XIX стагодзьдзя ў мястэчку пачалі адкрывацца прамысловыя прадпрыемствы, як то фабрыка па вырабу шкарпэтак і фабрыка печыва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]