Арморыка
Арморыка (па-лацінску: Armorica, па-лацінску: Aremorica) — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснай Францыі. Часьцяком назву «Арморыка» ўжываецца як сынонім назвы «Брэтань». Арморыка існавала ў антычнасьці й была часткай Галіі, якая знаходзілася на ўзьбярэжжы паміж вусьцямі рэк Сэны й Люары, уключаючы ўсю сучасную Брэтань і цягнулася на нявызначаную адлегласьць углыб мацерыка[1].
Тапонім «Арморыка» паходзіць ад гальскай фразы are-mori («на моры») і суфікса -ika, які выкарыстоўваўся для геаграфічных назваў. Першапачаткова тэрмін тлумачыцца значна больш шырока, чым цяпер, уключаючы ўсю Нармандыю й нават усё атлянтычнае ўзьбярэжжа сучаснай Францыі.
Плініюс Старэйшы ў «Натуральнай гісторыі» сьцьвярджае, што Арморыка ёсьць старой назвай Аквітаніі, і тым самым ейная паўднёвая мяжа праходзіць па Пірэнэях. Ён таксама пералічвае кельцкія плямёны, якія жылі ў Арморыке. Два зь іх, эдуі й карнутэны, склалі да моманту стварэньня кнігі мірную дамову з Рымам, іншыя былі адносна незалежнымі.
Дыёдар Сыцылійскі распавядаў, што Арморыка мела цесныя гандлёвыя адносіны з Брытаніяй.