Рэлакс (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°56′22″ пн. ш. 27°35′55″ у. д. / 53.93944° пн. ш. 27.59861° у. д. / 53.93944; 27.59861

Радыё «Рэлакс»
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган Лёгкае ды спакойнае радыё
Фармат музычны
Музычны фармат гасьцёўневы (лаўндж)[1]
Частасьць 87,5 мэгагэрц
Мачта Калодзішчы (Менскі раён)
Зона вяшчаньня Менск і Менскі раён
Пачатак працы 24 ліпеня 2017 (6 гадоў таму)
Пасьведчаньне
пра рэгістрацыю СМІ
№ 294
Уласьнік ТАА «Ваша тэлебачаньне»
Кіраўнікі Валеры Краўчук, Аляксандар Ажынскі[2]
Сайт radiorelax.by
Facebook radiorelaxby
Вконтакте radio.relax
Он-лайн-трансьляцыя live.radiorelax.by

Радыё «Рэлакс» — прыватная беларускамоўная радыёстанцыя Менску, заснаваная ў ліпені 2017 году[2].

Пасьля паўгадовага адбору абвесткі радыё запісалі голасам актора Аляксандра Цімошкіна, які мае званьне заслужанага артыста Беларусі[3]. 1 лютага 2018 году стварылі мабільныя дастасункі радыё «Рэлакс» для смартфонаў з апэрацыйнымі сыстэмамі «Андроід» і «iOS» (iPhone)[4].

Заснавальнікам радыё ёсьць ТАА «Ваша тэлебачаньне» (Менск, Савецкі раён, вул. Усходняя, д. 131). Тэлефон рэклямнай службы: +375 (17) 268-88-88. Начальніца рэклямнай службы: Ганна Каратыш (+375 29 125-86-08)[2].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год радыё «Рэлакс» мела 6 штодзённых перадачаў па-беларуску: «Вінтаж», «Надвор’е», «Настрой»[5], «Сучаснасьць», «Цытата»[6] і Чытаньні»[7]. Пагатоў у перадачах адсутнічалі вядоўцы[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Максім Маханькоў. У Менску зьявілася новае FM-радыё з эфірнымі ўстаўкамі на беларускай мове // Газэта «Наша ніва», 8 студзеня 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  2. ^ а б в Пра радыё // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  3. ^ Іна Студзінская, радыё «Свабода». «Лёгкае і спакойнае» — слоган Радыё «Рэлакс», дзе можна пачуць Караткевіча, Разанава, Марціновіча // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 25 лютага 2018 г. Архіўная копія ад 12 лютага 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  4. ^ Мабільны дадатак радыё «Рэлакс» // Радыё «Рэлакс», 1 лютага 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  5. ^ Перадача «Настрой» // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  6. ^ Перадача «Цытата» // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  7. ^ Праграмы // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  8. ^ У Менску зьявілася новая радыёстанцыя // Партал «Беларускі партызан», 31 сьнежня 2017 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]