Перайсьці да зьместу

Рубэн Кастра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рубэн Кастра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1981(1981-06-27)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001 Ляс-Пальмас Атлетыка[d] 34 (13)
2001—2004 Ляс-Пальмас 112 (36)
2004—2010 Дэпартыва 31 (4)
2004—2005 Альбасэтэ 22 (3)
2006 Расінг Сантандэр 1 (0)
2007 Хімнастык Тарагона[d] 20 (4)
2008—2009 Уэска 41 (14)
2009—2010 Раё Вальекана 42 (14)
2010—2018 Рэал Бэтыс 260 (135)
2017 Гуйчжоу Чжычэн[d] 12 (7)
2018—2020 Ляс-Пальмас 65 (30)
2020—2022 Картахэна[d] 82 (39)
2022—2023 Маляга 41 (10)
Зборныя
2002—2003 Гішпанія (да 21)[d] 7 (6)

Рубэн Кастра Мартын (па-гішпанску: Rubén Castro Martín; нар. 27 чэрвеня 1981 году, Ляс-Пальмас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік.

Нарадзіўся ў горадзе Ляс-Пальмасе на Канарскіх астравах, футболам пачаў займацца ў родным горадзе й зь цягам часу стаў гульцом «Ляс-Пальмасу», у складзе якога ў сэзоне 2003—2004 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам Сэгунды, маючы на сваім рахунку 22 галы. У 2004 годзе Кастра быў падпісаны клюбам «Дэпартыва», паводле дамовы ў адваротным кірунку, то бок у «Ляс-Пальмас», перайшоў ўінгер Мома. Аднак у Ля-Каруньні Рубэн не зайграў.

Амаль увесь час знаходжаньня ў «Дэпартыва» гулец правёў у арэндах, выступаючы за «Альбасэтэ», «Расінг», «Хімнастык», «Уэску» й «Раё Вальекана».

У жніўні 2010 году кантракт Рубэна быў выкуплены клюбам «Бэтыс», сума трансфэру склала 1,7 млн эўра[4]. Рубэн адразу склаў атакавалае трыё з Хорхэ Малінам і паўабаронцам Ашылем Эмана, забіўшы ў траіх больш за 50 галоў у сэзоне 2010—2011 гадох, дзякуючы чаго клюб з Андалюзіі здолеў вярнуцца ў Ля-Лігу пасьля двух гадоў сваёй адсутнасьці.

  1. Rubén Castro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. RUBEN ruben castro martin // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Rubén Castro Martín // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. El Deportivo ingresará 1,7 millones por Rubén Castro. Riazor

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]