Раман Козел
Раман Козел | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 лютага 1997[1] (27 гадоў) | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ніва Доўбізна | |
Нумар | 88 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017 | Слонім-2017 | 15 (3) |
2017 | Крумкачы | 12 (0) |
2018 | Белшына | 24 (0) |
2019 | Рух Берасьце | 2 (0) |
2019 | Мікашэвічы | 14 (2) |
2020 | Маларыта[d] | 21 (4) |
2021 | Слонім-2017 | 27 (3) |
2022— | Ніва Доўбізна | 73 (7) |
Зборныя | ||
2017 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Раман Козел (нарадзіўся 7 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Козел быў выхаванцам берасьцейскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў праз службы ў войску. У пачатку 2017 году перайшоў у клюб Першай лігі «Слонім-2017», дзе быў трывалым гульцом асновы і дапамог камандзе паводле вынікаў першай паловы сэзону апынуцца сярод лідэраў турніру. У ліпені 2017 году стаў гульцом сталічных «Крумкачоў»[2]. 29 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Віцебску» (2:2). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы каманды. У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак пасьля ўзнікненьня ў клюба праблемаў з атрыманьнем ліцэнзіі на ўдзел у Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Белшыны», зь якой неўзабаве склаў кантракт[3]. У складзе бабруйскага клюбу замацаваўся ў першай адзінаццатцы.
У студзені 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[4]. Аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 году пакінуў берасьцейскую каманду[5] і неўзабаве стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У лютым 2020 году падпісаў новы кантракт з «Гранітам»[7], аднак ужо ў красавіку зь фінансавых чыньнікаў пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да клюбу ««Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі.
У пачатку 2021 году праходзіў прагляд у берасьцейскім «Дынама», а ў красавіку стаў гульцом «Слоніма-2017», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У красавіку 2022 году далучыўся да «Нівы» з Доўбізна.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 лістапада 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Летувы на пазыцыю апорнага паўабаронцы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слонім-2017 | 2017 | Першая ліга | 15 | 3 |
Крумкачы | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 | |
Белшына | 2018 | Першая ліга | 24 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Roman Kozel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Крумкачы" дозаявили четверых новых футболистов
- ^ Козел стал футболистом "Белшины"
- ^ Роман Козел перешел в «Рух» Архівавана 18 верасня 2021.
- ^ Роман Козел покинул «Рух»(недаступная спасылка)
- ^ Роман Козел стал игроком "Гранита"
- ^ Восемь игроков подписали контракт с "Гранитом"
- ^ За день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Ніва» Доўбізна
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты