Рэлакс (радыё)
53°56′22″ пн. ш. 27°35′55″ з. д.HGЯO
| Радыё «Рэлакс» | |
| Горад | Менск |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Слоган | Лёгкае ды спакойнае радыё |
| Фармат | музычны |
| Музычны фармат | гасьцёўневы (лаўндж)[1] |
| Частасьць | 87,5 мэгагэрц |
| Мачта | Калодзішчы (Менскі раён) |
| Зона вяшчаньня | Менск і Менскі раён |
| Пачатак працы | 24 ліпеня 2017 (8 гадоў таму) |
| Пасьведчаньне пра рэгістрацыю СМІ | № 294 |
| Уласьнік | ТАА «Ваша тэлебачаньне» |
| Кіраўнікі | Валеры Краўчук, Аляксандар Ажынскі[2] |
| Сайт | radiorelax.by |
| radiorelaxby | |
| Вконтакте | radio.relax |
| Он-лайн-трансьляцыя | live.radiorelax.by |
Радыё «Рэлакс» — прыватная беларускамоўная радыёстанцыя Менску, заснаваная ў ліпені 2017 году[2].
Пасьля паўгадовага адбору абвесткі радыё запісалі голасам актора Аляксандра Цімошкіна, які мае званьне заслужанага артыста Беларусі[3]. 1 лютага 2018 году стварылі мабільныя дастасункі радыё «Рэлакс» для смартфонаў з апэрацыйнымі сыстэмамі «Андроід» і «iOS» (iPhone)[4].
Заснавальнікам радыё ёсьць ТАА «Ваша тэлебачаньне» (Менск, Савецкі раён, вул. Усходняя, д. 131). Тэлефон рэклямнай службы: +375 (17) 268-88-88. Начальніца рэклямнай службы: Ганна Каратыш (+375 29 125-86-08)[2].
Перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2018 год радыё «Рэлакс» мела 6 штодзённых перадачаў па-беларуску: «Вінтаж», «Надвор’е», «Настрой»[5], «Сучаснасьць», «Цытата»[6] і Чытаньні»[7]. Пагатоў у перадачах адсутнічалі вядоўцы[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Максім Маханькоў. У Менску зьявілася новае FM-радыё з эфірнымі ўстаўкамі на беларускай мове // Газэта «Наша ніва», 8 студзеня 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ а б в Пра радыё // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Іна Студзінская, радыё «Свабода». «Лёгкае і спакойнае» — слоган Радыё «Рэлакс», дзе можна пачуць Караткевіча, Разанава, Марціновіча // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 25 лютага 2018 г. Архіўная копія ад 12 лютага 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Мабільны дадатак радыё «Рэлакс» // Радыё «Рэлакс», 1 лютага 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Перадача «Настрой» // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Перадача «Цытата» // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Праграмы // Радыё «Рэлакс», 2018 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ У Менску зьявілася новая радыёстанцыя // Партал «Беларускі партызан», 31 сьнежня 2017 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |