Рада джэдаяў
Рада джэдаяў (па-ангельску: Jedi High Council або Jedi Council) — вышэйшы орган кіраваньня Ордэна джэдаяў у сусьвеце «Зорных войнаў». У склад Рады ўваходзяць 12 наймагутнейшых прадстаўнікоў ордэна, якіх абіраюць самі ейныя чальцы.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая вядомая Рада джэдаяў сабралася каля 3965 року д. б. я. 5 з 12 сябраў абіраліся пажыцьцёва, 4 — на доўгі тэрмін, астатнія 3 — на кароткі. Такая арганізацыйная структура была запазычаная з ранейшых сходаў майстроў-джэдаяў і першапачаткова, у часе Вялікай гіпэрпрасторавай вайны, прадстаўляла проста своеасаблівы «ўнутраны гурток» без аніякіх асаблівых паўнамоцтваў. Сходы Рады адбываліся на розных плянэтах — Осусе, Альдэраане, Чандрыле.
Пасьля перамяшчэньня Ордэна з Осуса на Карусант туды ж перамясьцілася й Рада джэдаяў. Тут яна стала кіраўнічым органам Ордэна і дарадцам пры Вярхоўным канцлеры.
Сябры Рады самі запрашалі ў ейны склад майстраў-джэдаяў, і ніхто звонку ня ўмешваўся ў ейныя справы ўсутыч да «Помсты сытхаў», калі Палпатын увёў у склад Рады Энакіна Скайўокера.
Напрыканцы клянічных войнаў амаль усе сябры Рады джэдаяў (разам зь іншымі джэдаямі) былі забітыя імпэрскімі клонамі, якія выконвалі загад Вярхоўнага канцлера, ад рук якога загінуў яшчэ адзін сябар Рады Мэйс Вінду. Шаак Ці, якая здолела ацалець, загінула ў падзеях, апісаных у «Star Wars: The Force Unleashed» (у выразанай з III эпізоду сцэне Шаак Ці была забітая генэралам Грывусам, аднак гэты момант ня лічыцца кананічным). Обі-Ван Кенобі схаваўся на Татуіне і ўсё ж быў забіты сваім вучнем праз 19 гадоў. Апошні сябра Рады, Ёда, памёр ад старасьці ў 4 року ПБЯ на Дагобе ва ўзросьце 900 гадоў.
Новы ордэн джэдаяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раманах, якія апісваюць падзеі, што адбываюцца пасьля фільмаў Джорджа Лукаса, Люк Скайўокер аднавіў Раду джэдаяў у складзе новага Ордэну джэдаяў. Асноўным адрозьненьнем ад старое Рады было тое, што цяпер з 12 ейных чальцоў толькі шэсьць былі джэдаямі, а другая палова складалася з палітыкаў. Пасьля вайны зь юужан вонгамі джэдаі перасталі падтрымліваць якую-кольвек палітычную сілу і перамясьціліся на Осус, дзе Рада стала цалкам складацца з джэдаяў.
|