Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў
| Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў | |
| Star Wars. Episode III. Revenge of the Sith | |
| Жанр | навукова-фантастычны фільм, баявік, прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм, антыўтапічны фільм, касьмічная опэра[d] і эпічны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Джордж Лукас |
| Сцэнарыст | Джордж Лукас |
| Прадусар | Джордж Лукас |
| У ролях | |
| Кампазытар | Джон Ўільямз |
| Апэратар | Дэйвід Татэрсоўл |
| Мантаж | |
| Мастак | Gavin Bocquet[d] |
| Вытворчасьць | Lucasfilm |
| Распаўсюд | InterCom[d], 20th Century Fox, Netflix, Фанданга дома[d], Дыснэй+[d] і Fórum Hungary[d][1] |
| Дата выхаду | 15 траўня 2005 |
| Працягласьць | 140 хв. |
| Краіна | ЗША |
| Мова | Ангельская |
| Бюджэт | $113 млн |
| Прыбытак | $848 754 768 (па сьвеце) |
| Папярэдні | Star Wars: The Clone Wars[d] і Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў |
| Наступны | Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі[d] і Star Wars: The Clone Wars[d] |
| Старонка на IMDb | |
«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў» (па-ангельску: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith) — эпічны фантастычны фільм 2005 году, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу.
Фільм распавядае пра падзеі трэцяга году вайны клонаў. Галяктычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпатынам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сытхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасьці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галяктыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханьнем да сваёй жонкі, сэнатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуцьцё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго сьвету.
Фільм выйшаў 19 траўня 2005 году і атрымаў даволі пазытыўныя водгукі крытыкаў, у адрозьненьне ад папярэдніх двух прыквэлаў. «Помста сытхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 году ў сьвеце.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў (анг.) на StarWars.com
- Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
- Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў (анг.) на сайце IMDb