Перайсьці да зьместу

Рагозна (Жабінкаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагозна, трансьліт. Rahozna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Жабінкаўскі
Сельсавет Ленінскі
Першыя згадкі 1582
Часавы пас
Каардынаты 52°09′26″ пн. ш. 24°04′59″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 88 чал. (2025)
колькасьць двароў 53 (2025)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1641
Паштовы індэкс 225112[1]
СААТА 1225815036
Нумарны знак 1
Рагозна на мапе Беларусі ±
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна

Раго́зна[2] — вёска ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Рагозна ўваходзіць у склад Ленінскага сельсавету. Каля вёскі праходзіць міжнародная аўтамагістраль М1 E30.

Першая згадка пра вёску Рагозна — 11 сакавіка 1582 году, калі яна належыла да Зьдзітавецкага маёнтку В. Сасіна-Калечыцкага.[3]

У 1700 годзе на землях маёнтку Гатэчына (Ацячызна), падзеленага ў 1699 годзе паміж братамі з роду Фядзюшкаў, старэйшы з братоў Хведар Фядзюшка стаў фундатарам уніяцкай царквы ў Рагозьне.[4]

Паводле сьведчаньня Ф. Пакроўскага, які апісаў археалягічныя старажытнасьці Гарадзенскай губэрні, у Рагазьнянскай царкве захоўваліся пяць вельмі старых абразоў: адзін — Хрыста-Збаўцы і чатыры — Божай Маці. У рызьніцы захоўваліся дзьве старыя, чаканеныя на медзі, іконы — апостала Пятра і вялікамучаніцы Барбары.

Пасьля скасаваньня Уніі Рагозна была цэнтрам праваслаўнага прыходу Ўзвышэньня Крыжа Гасподняга Чаравачыцкага благачыньня Гарадзенскай япархіі. Да прыходу належалі таксама жыхары навакольных вёсак: Бусьні, Ваўкавычы, Вулька, Дзяглі, Ёжыкі, Замошаны, Калюга, Хаткі, Хведкавічы, Шалухі. Стары ўніяцкі храм згарэў і замест яго быў адбудаваны новы, які асьвяцілі ў 1899 годзе.[5] Гэты храм захаваўся ў Першую сусьветную вайну, але быў спалены партызанамі ў 1943 годзе. Падчас акупацыі немцы і вугорцы, якія стаялі ў вёсцы, выкарыстоўвалі будынак храму і званіцу для вайскова-абарончых мэтаў.

Іканастас старой праваслаўнай царквы ў Рагозьне ў 1915—1918 гг.

Пасьля вайны на падмурках царквы быў збудаваны сельскі клюб. З 1998 году памяшканьне гэтага клюбу згодна з рашэньнем Ленінскага сельсавету Жабінкаўскага раёну было прадастаўлена мясцовай праваслаўнай грамадзе для адпраўленьня набажэнстваў.

Сёньня ў в. Рагозна дзейнічае праваслаўная царква сьв. Дзьмітрыя Салунскага, будаўніцтва якой пачалося ў 2002 годзе. Узьведзеная на новым месцы царква з цэглы была асьвячана 8 лістапада 2007 году. Прыход належыць да Жабінкаўскага благачыньня Берасьцейскай япархіі. Прастольнае сьвята і саборная багаслужба — 8 лістапада, у дзень памяці вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага.[5]

У сярэдзіне XIX ст. у вёсцы дзейнічаў этапны пункт для перасыльных. На вялікай шашы, што працягнулася ў 1840-х гадах ад Варшавы да Масквы, у Рагозна расейскі царскі ўрад загадаў арганізаваць этапны пункт. У Рагозна пачалі спыняцца арыштанскія каманды, якія канваіравалі вязьняў з турмы ў Берасьцейскай фартэцыі ў Сыбір.[6] Зьняволеных разьмяшчалі па сялянскіх хатах у навакольных вёсках: Шчэглікі, Дзяглі, Замошаны. Цяжкахворыя арыштанты і расейскія салдаты, пакінутыя ў вёсках, прыносілі гарачку і каросту. З гэтай нагоды ўладаальнік маёнтку Пятровічы Іван Дзяконскі падаваў скаргу губэрнскаму кіраўніцтву. Як засьведчыў Паўлу Баброўскаму сьвятар Рагазьнянскай царквы, княгіня Яўгенія Бельская, жонка ўладальніка маёнтку Гатэчына (Ацячызна), у красавіку 1852 году «прыяжджала ў Рагозна да сваіх хворых сялянаў і выходжвала іх».[6]

З 1862 году Рагозна стала цэнтрам сялянскага таварыства, тут жылі 153 чалавекі. З 1863 году ў Рагозьне існавала народная вучэльня, дзейнічалі крама і карчма.

Паводле перапісу насельніцтва 1897 году ў Рагозьне пражывала 279 чалавек і было 39 двароў.

У час Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году ўсе жыхары вёскі былі вымушаныя выправіцца ў бежанства ў глыб Расейскай імпэрыі, практычна ўсе хаты ў вёсцы былі спаленыя пры адступленьні расейскіх войскаў.

Паводле стану на 1921 год у вёсцы было 110 жыхароў, якія жылі ў 20 будынках, у тым ліку 82 беларусы, 16 габрэяў, 7 палякаў і 5 расейцаў. 87 жыхароў Рагозна былі праваслаўныя, 16 — юдэі і 7 — рыма-каталікі. [7]

  • 1999 год — 140 жыхароў
  • 2010 год — 118 жыхароў
  • 1 студзеня 2015 году — 112 жыхароў, 63 прыватныя гаспадаркі[8]
  • 1 студзеня 2025 году — 88 жыхароў, 53 прыватныя гаспадаркі[9]
  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 129
  3. Гісторыя Рагозны
  4. Гісторыя Ацячызны
  5. 1 2 Свято-Димитриевский храм с. Рогозно
  6. 1 2 Край, поўны нягодаў // Сельская праўда, 28.05.2014.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleski. Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1924. ISBN 978-83-254-2578-4
  8. Ленинский сельсовет
  9. Ленинский сельсовет