Пётар Славінскі
Пётар Славінскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1795 |
Памёр | 30 чэрвеня 1881 |
Пахаваны | |
Род | Славінскія |
Дзейнасьць | астраном |
Пётар Славінскі (10 ліпеня 1795, вёска Кена Віленскага павету — 30 чэрвеня 1881) — астраном, пэдагог. Чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН, прафэсар (1826).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1815 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1818—1819 i 1823—1832 выкладаў астраномію.
У 1819 выехаў за мяжу дзеля ўдасканальваньня. Працаваў у абсэрваторыях Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны. У Ангельшчыне сустракаўся са знакамітымі астраномамі Ўільямам Гэршэлем і ягоным сынам Джонам[1].
У 1825—1843 дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. Вывучаў рух астэроідаў, плянэтаў i Месяца, удзельнічаў у правядзеньні геадэзічных працаў на Літве (Беларусі).
Аўтар падручніка з тэарэтычнай i практычнай астраноміі (Вільня, 1826). Першы на Беларусі пачаў разглядаць жыцьцёвыя працэсы з пазыцыяў матэрыялізму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Астраномія ў Віленскім універсітэце // «Наша Слова» № 9 (848), 27 лютага 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Астраномія ў Віленскім універсітэце // «Наша Слова» № 9 (848), 27 лютага 2008.