Прыродныя запаведнікі Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыродныя запаведнікі Ўкраіны — прыродаахоўныя, навукова-дасьледчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэньня, закліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для дадзенае краявіднае зоны прыродныя комплексы з усёю сукупнасьцю іх кампанэнтаў, вывучаць прыродныя працэсы ды зьявы, што адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя мэтады аховы навакольнага асяродзьдзя, эфэктыўнага ўжываньня прыродных рэсурсаў ды экаляґічнае бясьпекі. Дзялянкі зямлі й воднае прасторы, што належаць да запаведнікаў, адбіраюцца з гаспадарчага карыстаньня. Запаведнік — найвышэйшая форма аховы прыродных тэрыторыяў, прыродная лябараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя дасьледаваньні. Запаведнікі ё ў кожным буйным прыродным комплексе.

Станам на кастрычнік 2013 року ва Ўкраіне налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.

Прыбярэжная акваторыя Азоўскага мора абвешчаная гідраляґічным заказьнікам агульнадзяржаўнага значэньня «Прыморскі». Адпаведны Загад 11 красавіка 2019 року падпісаў Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Плошча заказьніка — 13 тысяч 115 гэктараў уздоўж марскога ўзьбярэдда ал Ьяпдзянскага і да Прыазоўскага раёну.

Гістарычныя й статыстычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны ё Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам зарочаньня тэрыторыі, што ўваходзіць цяпер у ягоны склад, лічыцца стварэньне «Заказьніка імпэратарскіх паляваньняў» 1913 року. Пасля ўсталяваньня ў Крыме ўлады Радаў, 30 ліпеня 1923 року Дэкрэтам Рады Народных Камісараў РСФСР на мейсцы царскага запаведніка быў створаны запаведнік плошчаю больш за 16 тысяч га. Цяпер Крымскі запаведнік ё найвялікшым прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (улучаючы тэрыторыю філіялу «Лебядзіныя выспы») складае 44 175 га.

Найменшы паводле плошчы запаведнік Украіны — Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 годзе. Плошча запаведніка — 240 га (улучаючы й прылеглую да мысу акваторыю Чорнага мора).

Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складаюць 1 916,6 км².

З 19 прыродных запаведнікаў у зоне зьмешаных лясоў месьцяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чарэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Разточча, Мэдаборы, Канеўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Яланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Ґарґаны), у Крымскіх гарах — 4 (Карадаскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).

Пералік прыродных запаведнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прадстаўлены сьпіс прыродных запаведнікаў на тэрыторыі Ўкраіны.

Выгляд Назва Разьмяшчэньне Плошча, га Дата стварэньня Колькасьць відаў, занесеных да
Чырвонае кнігі Ўкраіны:
флёры/фаўны[1]
Кры.
1 Прыродны запаведнік «Ґарґаны» Івана-Франкоўская вобласьць 5 344,2 12 верасьня 1996 15/20 [2]
2 Дняпроўска-Арыльскі прыродны запаведнік Днепрапятроўская вобласьць 3 766,2 15 верасьня 1990 9/24 [3]
3 Драўлянскі прыродны запаведнік Жытомірская вобласьць 30 872,8 11 сьнежня 2009 12/7[4] [4]
4 Прыродны запаведнік «Яланецкі стэп» Мікалаеўская вобласьць 1 675,7 17 ліпеня 1996 17/77 [5]
5 Казантыпскі прыродны запаведнік Аўтаномная Рэспубліка Крым 450,1 12 траўня 1998 18/17 [6][7]
6 Канеўскі прыродны запаведнік Чаркаская вобласьць 2 027 30 ліпеня 1923 26/74 [8][9]
7 Карадаскі прыродны запаведнік Аўтаномная Рэспубліка Крым 2 874,2 9 жніўня 1979 77/83 [6][10]
8 Крымскі прыродны запаведнік
Філіялы: «Лебядзіныя выспы»
Аўтаномная Рэспубліка Крым 44 175 30 ліпеня 1923 79/53 [6]
9 Луганскі прыродны запаведнік
Філіялы: Станічна-Луганскі запаведнік, «Правальскі стэп», «Стральцоўскі стэп»
Луганская вобласьць 2 122 12 лістапада 1968 32/19 [11][12]
10 Прыродны запаведнік «Мэдаборы» Тарнопальская вобласьць 10 517 8 лютага 1990 29/20 [13]
11 Прыродны запаведнік «Міхайлаўская цаліна» Сумская вобласьць 882,9 11 сьнежня 2009
12 Прыродны запаведнік «Мыс Марцьян» Аўтаномная Рэспубліка Крым 240 20 лютага 1973 36/35 [6]
13 Апуцкі прыродны запаведнік Аўтаномная Рэспубліка Крым 1 592,3 12 траўня 1998 14/9 [6][14]
14 Палескі прыродны запаведнік Жытомірская вобласьць 20 104 1968 17/53 [15][16]
15 Прыродны запаведнік «Разточча» Львоўская вобласьць 2 084,5 5 кастрычніка 1984 32/19 [17]
16 Ровенскі прыродны запаведнік Ровенская вобласьць 42 288,7 3 красавіка 1999 29/33[18] [19][18]
17 Украінскі стэпавы прыродны запаведнік
Філіялы: «Хамутоўскі стэп», «Каменныя магілы», «Крейдяна флора»
Данецкая, Запароская вобласьці 3 145,6 1961 46/25 [20][21]
18 Чарэмскі прыродны запаведнік Валынская вобласьць 2 975,7 19 сьнежня 2001 [22]
19 Ялцінскі горна-лесавы прыродны запаведнік Аўтаномная Рэспубліка Крым 14 523 20 лютага 1973 82/36 [6]
Мапа прыродны запаведнікаў Украіны
1
1
2
2
3
3
4
4
5
5
6
6
7
7
8
8
8
8
9
9
9
9
9
9
10
10
10
10
11
11
12
12
13
13
14
14
15
15
16
16
17
17
17
17
17
17
17
17
18
18
19
19

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ біосферні заповідники, природні заповідники, національні природні парки україни Праверана 2012-09-29 г. Архіўная копія ад 2012-10-18 г.
  2. ^ Природно-заповідний фонд України → Івано-Франківська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  3. ^ Природно-заповідний фонд України → Дніпропетровська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  4. ^ а б Офіційний сайт заповідника «ПЗ Древлянський» Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 2 листопад 2014 г.
  5. ^ Природно-заповідний фонд України → Миколаївська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  6. ^ а б в г д е Природно-заповідний фонд України → Автономна Республіка Крим Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  7. ^ Офіційний сайт заповідника «Казантипський природний заповідник» Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 7 грудень 2013 г.
  8. ^ Природно-заповідний фонд України → Черкаська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  9. ^ Офіційний сайт заповідника «Ка́нівський приро́дний запові́дник»
  10. ^ Офіційний сайт заповідника «Карадазький природний заповідник Національної академії наук України»
  11. ^ Природно-заповідний фонд України → Луганська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 14 жовтень 2013 г.
  12. ^ Офіційний сайт заповідника «Луганський природний заповідник Національної академії наук України» Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 27 березень 2018 г.
  13. ^ Природно-заповідний фонд України → Тернопільська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  14. ^ Офіційний сайт заповідника «Опукський природний заповідник»
  15. ^ Природно-заповідний фонд України → Житомирська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  16. ^ Офіційний сайт заповідника «Поліський природний заповідник»
  17. ^ Природно-заповідний фонд України → Львівська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  18. ^ а б Офіційний сайт заповідника «Рівненський природний заповідник» Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 14 червень 2018 г.
  19. ^ Природно-заповідний фонд України → Рівненська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  20. ^ Природно-заповідний фонд України → Донецька область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  21. ^ Природно-заповідний фонд України → Запорізька область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.
  22. ^ Природно-заповідний фонд України → Волинська область Праверана 13 червень 2018 г. Архіўная копія ад 30 жовтень 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Геаграфія Ўкраіны