Перайсьці да зьместу

Пружанскі льнозавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 52°32′26″ пн. ш. 24°27′8″ у. д. / 52.54056° пн. ш. 24.45222° у. д. / 52.54056; 24.45222

«Пружанскі льнозавод»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 ліпеня 1973 (51 год таму)
Уласьнікі Пружанскі раённы выканаўчы камітэт (93%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьцейская вобласьць
Адрас Пружаны, вул. Макаранкі, д. 25
Ключавыя фігуры Мікалай Жогал (кіраўнік), Алег Найбіч (галоўны інжынэр)[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ільновалакно, палатно, кастра і насеньне льну, ільняны шпагат
Абарачэньне 14,017 млн рублёў[2] (2020 г.; 5,435 млн $)[3]
Апэрацыйны прыбытак 2,04 млн рублёў (2020 г.; 0,791 млн $)
Чысты прыбытак 2,04 млн рублёў (2020 г.; 0,791 млн $)
Лік супрацоўнікаў 202 (2021 год)
Матчына кампанія Пружанскі раённы выканаўчы камітэт
Аўдытар «Фораўдыт» (Смаргонь)[4]

«Пружа́нскі льнозаво́д» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1973 году ў Пружанах (Берасьцейская вобласьць).

На 2021 год завод вырабляў доўгае і кароткае льновалакно, іглапрабіўное палатно, кастру і насеньне льну, грубачасанае валакно і льняны шпагат[5].

1 ліпеня 1973 году ў Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР заснавалі «Пружанскі льнозавод». Магутнасьць заводу на 140 працаўнікоў складала 1100 тонаў ільновалакна і 5500 тонаў перапрацоўкі льносаломкі. На канец сьнежня 1975 году 75 са 175 працаўнікоў мелі сярэднюю спэцыяльную асьвету[6]. У 2010 годзе пачалі замену савецкага абсталяваньня на сучаснае ў выглядзе бэльгійскай лініі перапрацоўкі льнотрасты. 9 траўня 2011 году ў новым цэху зьнялі 1-ю пасму доўгага валакна. У 2012 годзе пабудавалі 3 шохі захоўваньня льнотрасты, паліўную запраўку, вагавае і прахадное памяшканьні. У 2013 годзе льном засеялі 2500 гектараў у Пружанскім і Івацэвіцкім раёнах. «Пружанскі льнозавод» набыў 4 трактары «МТЗ-3022» з дыскатарамі, плугамі і пасяўнымі агрэгатамі, а таксама 2 самаходныя апрыскавальнікі «Тэхнома», 10 самаходных 2-паточных церабілак, 5 самаходных ачэсвальнікаў-абарочвальнікаў, 17 самаходных абарочвальнікаў, 3 прычапныя 3-радныя ўспушвальнікі, 6 пагрузчыкаў «Амкадар» і «Маніту», 10 аўтамабіляў, прычэпы і навясную тэхніку. Таксама прадпрыемства мела 30 прэс-падборшчыкаў. У 2013 годзе ўраджайнасьць склала звыш 17 цэнтнэраў з гектару. Звыш 60% доўгага льновалакна паставілі на «Аршанскі льнокамбінат» (Віцебская вобласьць), а рэшту — за мяжу, пераважна ў Кітай[7].

У 2014 годзе атрымалі ўраджай трасты на звыш 14 000 тонаў па больш як 30 цэнтнэраў з гектару. Увосень за 8-гадзінную зьмену атрымлівалі каля 3-х тонаў валакна на новай лініі, на якой да пераабсталяваньня выраблялі ўдвая меней[8]. За 2016 год перапрацавалі каля 12 000 тонаў ільняной трасты, зь якой штомесяц выпускалі па 300 тонаў ільновалакна[9].

  • Аляксандар Алікевіч (1973 — пасьля 1975 году)
  • Мікалай Жогал (прынамсі зь 2013 году)
  1. ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  2. ^ Гадавая справаздачы за 2020 год (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  3. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (2,5789 рублі за даляр ЗША) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2020 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  4. ^ Аўдытарскія высновы за 2020 год (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  5. ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  6. ^ Пра нас (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  7. ^ Марына Вакульская, Алена Даўжанок. Узор ільнаводства — у Пружанах // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2014. — № 10 (27620). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Вікторыя Патоня. Ільняная галіна ў Беларусі - на асаблівым кантролі // Белтэлерадыёкампанія, 31 кастрычніка 2014 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
  9. ^ Пружанскі льнозавод атрымлівае 300 т ільновалакна ў месяц // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 сакавіка 2017 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Навіны (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.