Правапіс Русалкі Дністровай
Выгляд
Пра́вапіс «Руса́лкі Дністро́вае» (па-ўкраінску: Правопіс «Русалки Дністрової») — першая фанэтычная сыстэма правапісу для ўкраінскае мовы на ґрунце адаптаванага альфабэту, ужытая «Рускаю троіцаю» ў альманасе «Русалка Днѣстровая» (1837). Ужываньне фанэтычнага прынцыпу артаґрафіі матывавалася ў перадмове М.Шашкевіча тым, што «ведаць нам дужа, які цяперашняй мове сапраўдны твар; дзеля-таго трымайма-ся правіла: „пішы як чуешь, а чытай як бачышь“».
Артаґрафічныя асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Не ўжываецца ъ у канцы словаў і як разьдзяляльны знак (пры неабходнасьці замяняецца злучком);
- гук [ɪ] (з этымаляґічных и, ы) перадаецца літараю и;
- [о] пасьля мяккіх зычных перадаецца як ьо, [jо] — як йо;
- захаванае этымаляґічнае ўжываньне літары ѣ, што чыталася, згодна з галіцкаю царкоўнаславянскаю традыцыяй, як [і] (пасьля галосных — [jі]);
- захаваная літара ѳ — у некаторых словах грэцкага паходжаньня;
- в шматлікіх выпадках гук [і] з старажытнае е таксама перадаецца як ѣ;
- [jі] пасьля галосных, этымаляґічна ня зьвязанае з гістарычным ѣ, можа перадавацца двума спосабамі: як и або як ѣ (з Украини, з Украѣни);
- гук [і] з старажытнае о (радзей — з старажытнае е) перадаецца літараю і;
- уведзеная літара є (царкоўнаславянскае доўгае є) для ятаванага е;
- уведзеная літара ў для фанэмы в у слабай пазыцыі, џ для гуку [ʤ].
Артаґрафія «Русалкі Дністровае» не прычапілася ў Галічыне, але стала асноваю для пазьнейшых сыстэмаў украінскага фанэтычнага пісьма і, нарэшце, сучаснае ўкраінскае абэцэды.
Прыклад тэксту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарід Руский оден з головних поколѣнь Славяньских, в серединѣ меж ними, роскладаєся по хлѣбородних окресностьох з поза гір Бескидских за Дон. Він най ширше задержєў у своѣх поведѣнках, пѣсньох, обрядах, казках, прислівйох все, що єму передвѣцькі дѣди спадком лишили; а коли другіѣ племена Славлян тяглими загонами лютих чужоплеменників печалені бували, и чясто питомна власть рѣками крови теряних чяд пересякала, коли на послѣдок схилили вязи під окови залѣзні і лишилися самостоянства, Русь заступлена була Бескидами, що ся на низу ланцями повязали, и огорнена густими і великими рѣками, що як сестрицѣ почѣпляли-ся за руки… | ||
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|