Драгаманаўка
Драгама́наўка (па-ўкраінску: Драгоманівка) — правапіс, што распаўсюджваўся ва Ўкраіне напрыканцы XIX старочча. Адным з галоўных аўтараў драгаманаўкі ў канцы 70-х рокаў таго ж старочча быў Міхайла Драгаманаў. Праз гэтае правапіс і атрымаў такую назву.
Агульнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драгаманаўка ґрунтуецца на фанэмічным прынцыпе і кожная літара пазначае толькі адзін гук. Драгаманаўка простая ва ўжываньні ды лёгка й хутка запамінаецца.
Галоўныя рознагалоссі між сучасным правапісам і драгаманаўкаю можна зьвесьці да некалькіх пунктах:
- Замест літары й ужываецца ј.
- Замест щ ужываецца шч.
- Дзеясловы з ‑ться драгаманаўкаю былі запісаныя ‑тцьа.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кардынальныя зьмены ва ўкраінскім правапісе падрыхтавала кіеўская ґрупа культурных дзеячаў, у якую ўваходзіў і вядомы грамадзка-палітычны дзеяч М. Драгаманаў. Яны складаліся ў далейшай фанэтызацыі правапісу па прынцыпе «адзін гук — адна літара». Улічваючы гэта з альфабэту вылучаныя літары ї, я, є, ю, ъ ды щ. Вылучаная кірылічная й, замест якой уведзеная лацінская літара j (відавочна, па ўзоры сэрбскае артаґрафіі), каб зь яе дапамогаю перадаваць ётаваньне галосных, то бок пісаць јасла «ясла» і г.д. Мяккасьць зычных перадаваная з дапамогаю літары ь: синьа «синя». М. Драгаманаў, які ў 1876 годзе эміґраваў да Швайцарыі, у сваіх выданьнях ужываў указаную артаґрафію, якую потым назвалі драгаманаўкаю. Яе часткова ўжывалі ў Галічыне ў друкаваных орґанах тых грамадзкіх сілаў, якія былі прыхільнікамі ягоных палітычных ідэяў. На тэрыторыі Ўкраіны, акупаванай Расейскаю імпэрыяю, дзе ўкраінскі правапіс быў забаронены, драгаманаўка ня мала жаднага распаўсюджваньня. Дый яе тэарэтычнае абґрунтаваньне ніколі не было апублікаванае.
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- шчука (щука)
- јаблуко (яблуко)
- свьатиј (святий)
- сподівајетцьа (сподівається)
Добры прыклад драгаманаўкі можна пабачыць на сучаснай банкноце ў 20 грывень, дзе адлюстраваны фраґмэнт паэмы «Веселка» Івана Франка ля партрэта пісьменьніка. Франко таксама ўжываў драгаманаўку для ліставаньня.
- Земле, моја всеплодьучаја мати!
- Сили, шчо в твојіј движесь глубині,
- Крапльу, шчоб в боју сміліјше стојати,
- дај i міні!
Шче не вмерла Украјіни
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шче не вмерла Украјіни ні слава, ні вольа.
Шче нам, браттьа украјінці, усміхнетцьа дольа.
Згинуть наші вороженьки, јак роса на сонці,
Запанујем і ми, браттьа, у својіј сторонці.
Душу, тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, шчо ми, браттьа, козацького роду.
Станем, браттьа, в біј кривавиј від Сьану до Дону,
В ріднім крају панувати не дамо нікому;
Чорне море шче всміхнетцьа, дід Дніпро зрадіје,
Шче у нашіј Украјіні доленька наспіје.
Душу, тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, шчо ми, браттьа, козацького роду.
А завзяттьа, працьа шчира свого шче докаже,
Шче сьа волі в Украјіні піснь гучна розльаже,
За Карпати відобјетцьа, згомонить степами,
Украјіни слава стане поміж народами.
Душу, тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, шчо ми, браттьа, козацького роду.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман П. Мірнага ды І. Білыка «Хіба ревуть воли јак јасла повні?» быў упершыню выдадзены ў Жэнэве менавіта што драгаманаўкаю.
- Сучасны ўкраінскі музычны гурт Іншиј день (Іншы дзень) таксама ўжывае у сваёй назве драгаманаўку[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гурт Інший День Праверана 2016-03-11 г.
Вонкавыя спасылкт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Перекодування тексту Драгоманівкою
- Історія українського правопису
- Проект нової української абетки Юрія Завадського
|