Правапіс граматыкі Паўлоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пра́вапіс ґрама́тыкі Паўло́ўскага (па-ўкраінску: Правопис граматики Павловського) — артаґрафічная сыстэма для ўкраінскае мовы, ужытая А. П. Паўлоўскім ў «Грамматикѣ малороссійскаго нарѣчія» (1818)..

Фанэтычная артаґрафія на аснове стандартнага расейскага альфабэту. «Я намѣренъ, — пісаў аўтар у першым разьдзеле „Граматики“, — всѣ слова Малороссїйскія писать точно тѣми буквами, какими онѣ тамъ произносятся». Фактычна гэта звадзілася да гэткіх правілаў:

  • галосны [і] з старажытных о, е, ѣ перадаецца літараю і; яго ятацыя на пісьме не пазначаецца;
  • [и], што паходзіць з и ды ы — літараю ы (літара и не ўжываецца);
  • Літара ѣ ўжываецца не этымаляґічна, а для пазначэньня [је], ['е];
  • [јо], ['о] перадаюцца дрыґрафам іô;
  • гук [g] («ґ») — спалучэньнем кг;
  • канчаткі дзеясловаў -ться, -шся перадаюцца згодна з вымоваю як -цьця, -сся;
  • Захоўваецца літара ъ — напрыканцы словаў ды як разьдзельны знак.
  • Захоўваецца літара ѳ — для запісу некаторых словаў грэцкага паходжаньня. Растлумачана, што яе варта чытаць як літараспалучэньне «хвт»[1].

Правапіс Паўлоўскага падтрымалі (зь некаторымі зьменамі) у сваіх творах Р. Квітка-Аснаўяненка ды П. Гулак-Артэмоўскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя ўкраінскага правапісу XVI—XX стагодзьдзі. Хрэстаматыя. К.: Навуковая думка, 2004

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]