Ярыжка
Яры́жка (па-ўкраінску: ярижка) — жартліва-зьневажальная назва расейскага альфабэту, ужытай да ўкраінскае мовы, у тым ліку зь літарамі ы (названае ва ўкраінскай мове єри, адкуль і само слова ярижка) і ѣ (яць). Да стварэньня кулішоўкі ярыжку выкарыстоўваў хтось добраахвотна (Квітка-Аснаўяненка, Мятлінскі, Шаўчэнка). Указ расейскага ўраду 1876 року (Эмскі ўказ) забараняў асобны ўкраінскі альфабэт, а да друку дапускаліся толькі тэксты, запісаныя «без отступления от общерусской орфографии». Гэты ўказ быў чынным да 1905 року. Правапіс заразом, за вылучэньнем захаваньня этымаляґічнага ъ у канцы словаў пасьля зычных, быў фанэтычны.
Артаґрафічныя асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- літара е пасьля зычных адпавядае ўкраінскай е, а ў іншых выпадках — украінскай ятаванай є: не чуе;
- пасьля галосных часам ужывалася літара е, але часьцей іо: сліозы (пасьля сыклівых о: чорный); на пачатку словаў і пасьля галосных — як правіла, спалучэньне іо;
- літары і ды и адрозьніваюцца лішэ фармальна, як і ў тагачаснай расейскай артаґрафіі (і пішацца перад галоснымі і перад й), а па гуке адпавядаюць як простай украінскай і, так і ятаванай ї (пасьля галосных);
- літара ы адпавядае ўкраінскай и, але пасьля сыклівых можа замяняцца на и (ці і);
- ъ і ь пішуцца ў цэлым па расейскай сыстэме, хоць ъ напрыканцы словаў у некаторых выданьнях мог адсутнічаць;
- ѣ у старых варыянтах ярыжкі ўжываўся этымаляґічна (у вымове адпавядаў сучаснай і або ї), у пазьнейшых — у ролі є пасьля зычных, часам — на месцы ятаванае ї;
- у выпадках супярэчнасьці расейскага этымаляґічнага напісаньня ўкраінскае вымовы (выпадаючыя або ўстаўныя гукі, моцная зьмена вымовы і г.д.) пры напісаньні выкарыстоўвалася фанэтыка: серце, сонце, винъ, пизнае, срибло, выйшла, вже, хто, довго, щобъ, билый, витеръ, сміютця, гуляють, здалась, було ды інш.
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катерино, серце мое!
Лышенько зъ тобою!
Де ты въ свити поденесся
Зъ малымъ сиротою?
Хто спытае, прывитае,
Безъ милого, въ свити?
Батько, маты — чужи люды,
Тяжко зъ нымы жыты!..
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Р.П. Паўтарак. «Ярыжка» // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2013. — Т. 10 : Т — Я. — С. 754.
- Р. Паўтарак. Ярижка
- Шэлест Ю. Ота осоружна «Ярижка» // «Старожитності», 1993, № 7-8.
|