Перайсьці да зьместу

Поп Іван Мармароскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поп Іван Мармароскі
Поп Іван Мармароскі
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1936,2 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Закарпацкая вобласьць
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Карпаты
Поп Іван Мармароскі на мапе Ўкраіны
Поп Іван Мармароскі
Поп Іван Мармароскі
Поп Іван Мармароскі

Поп Іван Мармароскі (па-ўкраінску: Піп Іван Мармароський) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, адна зь вяршыняў Гуцульскіх Альпаў (частка Мармароскага горнага масіву). Вышыня 1936,2 мэтраў. Знаходзіцца ў Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці Ўкраіны на мяжы з Румыніяй. Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Форма гары пірамідальная, паўночныя і ўсходнія схілы стромкія. Вакол гары сэзонна могуць утварацца невялікія азёры. На значных плошчах тут паланіны. Расьце шмат рэдкіх расьлінаў.

Вяршыня гары знаходзіцца побач з больш высокай безназоўнай гарой, вышынёй 1937,7 мэтры. Поп Іван з прылеглымі вяршынямі (Жэрбан (1793 м.), Бэрлэбашка (1733 м.) і іншымі), а таксама з высакагорнымі лугамі вылучаюць у асобны масіў, які называецца Горы ​​Поп Іван.