Перайсьці да зьместу

Партызанская РУУС (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Партызанскае РУУС (Менск)»)

Партызанская раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску (скарочана: Партызанская РУУС м. Менску) — РУУС у Партызанскім раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Ваўпшасава, 2б[1].

8 лістапада 2020 году ўдзельнікі аўтапрабегу ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі нанесьлі на чырвона-зялёныя сьцягі партрэты Лукашэнкі і надпісы «За бацьку!»[2]. Пры гэтым згодна з артыкулам 8 Закона «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» ад 5 лiпеня 2004 году № 301-З «Не дапускаецца разьмяшчэньне на Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь надпісаў і графічных малюнкаў незалежна ад спосабу iх нанясеньня»[3]. Аднак на зварот у Генэральную пракуратуру ў зьвязку з парушэньнем закону прыйшоў адказ з Партызанскага РУУС м. Менску, дзе сьцьвярджалася аб адсутнасьці падставаў для завядзеньня адміністрацыйнай або крымінальнай справы[4].