Фрунзэнская РУУС (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фрунзэнскае РУУС (Менск)»)

Фрунзэнская раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску (скарочана: Фрунзэнская РУУС м. Менску) — РУУС у Фрунзэнскім раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Кальварыйская, д. 41[1].

Катаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паводле сьведчаньня пацярпелага, затрыманага ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, 15 лістапада 2020 году два супрацоўнікі завялі яго ў прыбіральню Фрунзэнскага РУУС, дзе прымусілі стаць на калені перад унітазам, нахілілі галаву і некалькі разоў націскалі на спуск[2].
  • 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа ад 12 жніўня зь некаторымі імёнамі супрацоўнікаў карных сілавых структураў, на якім відаць, як у спартовай залі Фрунзэнскага РУУС затрыманых зьбівалі дручкамі, патрабавалі іх аблізваць, у нецэнзурнай форме з ужываньнем удараў спрабавалі дамагчыся «прызнаньняў» ва ўдзеле на пратэстах у складзе групаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]