Сяржук Трухановіч
Сяржук Трухановіч | |
Дата нараджэньня | 16 лютага 1971 (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1980-я — цяпер |
Жанры | рок, блюз |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | «Рокіс», «Крама», «Палац» |
Сяржу́к Трухано́віч (нарадзіўся 16 лютага 1971 году) — беларускі гітарыст, удзельнік гуртоў «Крама» і «Палац».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 16 лютага 1971 году ў Менску. Цікавіцца музыкай і ствараць першыя п’есы ды песьні пачаў ва ўзросьце 10 гадоў. Скончыў ДПТВ-148 па спэцыяльнасьці чырвонадрэўшчык у 1989 годзе. Падчас навучаньня пачаў займацца гітарай. У 2003 годзе скончыў БДУК як артыст эстрады і выкладчык па клясе гітары Ўладзімера Вугольніка. Выступаў у складзе розных самадзейных калектываў і ВІА. У сярэдзіне 80-х сабраў сваю першую групу «Азарт», потым граў у складзе гард-рокавай групы «Каменный дождь» (пазьней — «Рокіс»). У 1991 годзе ўвайшоў у групу «Крама», у сярэдзіне 90-х заснаваў уласны праект — групу «Sam Gray», якая выконвала музыку ў стылі кантры-року і была адзначана першай прэміяй конкурсу альтэрнатыўнай музыкі «Саступі дарогу!» Фонду Сораса-Беларусь (1996). Пасьля гэтага непрацяглы час выступаў як гітарыст ансамбля «Сябры», браў удзел у маскоўскім праекце «А. Олейников и друзья». Ад 2002 году сумяшчае выступленьні ў складзе «Крамы» і «Палацу».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З «Крамай»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Хворы на Rock-n-Roll» (1993)
- «Vodka on Ice» (1993)
- «Гэй там налівай!» (1994)
- «Камэндант» (1996)
- «Што дапаможа нам» (1998)
- «Хавайся ў бульбу» (2001)
- «Усё жыцьцё — дзіўны сон» (2007)
З «Палацам»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Чужыя дзеўкі» (2001)
Сольныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Кропка незвароту» (1999)
- «Нараджэньне таямніцы» (2003)
- «Шлях да мора» (2012)