Перайсьці да зьместу

Палац Сапегаў (Варшава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац
Палац Сапегаў
польск. pałac Sapiehów w Warszawie
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Варшава
Каардынаты 52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д. / 52.25417° пн. ш. 21.00667° у. д. / 52.25417; 21.00667Каардынаты: 52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д. / 52.25417° пн. ш. 21.00667° у. д. / 52.25417; 21.00667
Архітэктурны стыль ракако
Аўтар праекту Ёган Зыгмунт Дэйбель
Заснавальнік Ян Фрыдэрык Сапега
Дата заснаваньня 1746 і XVIII стагодзьдзе
Будаваньне 17311746 гады
Статус нерухомая славутасьць[d], provincial register of monuments[d] і гмінны рэестар помнікаў[d]
Палац Сапегаў на мапе Польшчы
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў на Вікісховішчы

Палац Сапегаў (па-польску: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, разьмешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім разьмешчана акруговая школа.[1]

Палац бачны справа на карціне Бэрнарда Бэлёта, 1770 г.
Сад поруч палаца

Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Ёганам Зыгмунтам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах[2] Ён узводзіўся ў францускім стылі гарадзкога палацу, гэтак званым асабняку. Тым часам ён складаўся зь пяцівосевага галоўнага будынку (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 1741 і 1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучаны з палацавым комплексам, а паміж 1771 і 1790 гадамі і другі будынак узьяднаўся з галоўным corps de logis.

У 1818—1820 гадах да палацу была зроблена прыбудова, дзе разьмясьціліся Сапескія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэньне будынку ў нэаклясычным стылі было справай рук архітэктара Вільгельма Гэнрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палку (Czwartacy).[2]

Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].

  1. ^ а б Pałac Sapiehów (анг.)  Праверана 2009-03-23 г.
  2. ^ а б в г The Sapieha Palace (анг.)  Праверана 2009-03-23 г.
  3. ^ Sapieha Palace (пол.)  Праверана 2009-03-23 г.
  • Julius A. Chroscicki und Andrzej Rottermund, Architekturatlas von Warschau, 1. Auflage, Arkady, Warschau 1978, S. 228
  • Małgorzata Danecka, Thorsten Hoppe, Warschau entdecken. Rundgänge durch die polnische Hauptstadt, Trescher Verlag, ISBN 978-3-89794-116-8, Berlin 2008, S. 109
  • Tadeusz S. Jaroszewski, Paläste und Residenzen in Warschau, Verlag Interpress, ISBN 83-223-2049-3, Warschau 1985, S. 142.
  • Janina Rukowska, Reiseführer Warschau und Umgebung, 3. Auflage, ISBN 83-217-2380-2, Sport i Turystyka, Warschau 1982, S. 48 f.