Ёган Зыгмунт Дэйбель
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Ёган Зы́гмунт Дэ́йбель (па-нямецку: Johann Sigmund Deybel von Hammerau, па-польску: Jan Zygmunt Deybel; 1685—1690, Саксонія — 1752) — польскі архітэктар ракако саскага паходжаньня.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ад 1719 року ў Польшчы, ад 1721 працаваў у варшаўскай управе каралеўскіх пабудоваў, ад 1726 — архітэктар караля Аўгуста II Моцнага. Афіцэр коннай артылерыі, у 1736 атрымаў званьне капітана, у 1746 — маёра.
Сын Крысьціян Готфрыд Дэйбель дэ Гамэраў (1725—1798) — польскі генэрал.
Найістотнейшыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Саксонскі палац у Варшаве
- перабудова палацу ў Вілянаве
- перабудова палацу Чартарыскіх у Пулавах
- праектаваньне і перабудова палацу Браніцкіх у Беластоку
- перабудова палацу Сапегаў у Варшаве
- Блакітны палац у Варшаве (разам з Ё. Д. Аўхам і К. Ф. Пёпэльманам)
- Міраўскія кашары ў Варшаве
- Палац Урускіх у Варшаве
- палац Браніцкіх на Мядовай вуліцы ў Варшаве
- Сапегаўскі палац у Ружанах
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Łoza Stanisław. Architekci i Budowniczowie w Polsce. — W-wa: 1954.
- Szulc E. Cmentarz Ewang.-Augsb. w W-wie. — W-wa: 1989.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёган Зыгмунт Дэйбель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў