Заходнеэўрапейскі зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Заходнеэўрапейскі зьвяз (ЗЭЗ, па-ангельску: Western European Union, па-француску: Union de l'Europe occidentale) — міжурадавая арганізацыя заходнеэўрапейскіх дзяржаваў у галіне абароны і бясьпекі. Створаны ў траўні 1955 году[1] шляхам рэарганізацыі Заходняга Зьвязу, заснаванага ў 1948 годзе на падставе Брусэльскага дагавора. Большую частку сваёй гісторыі знаходзіўся ў летаргічным стане, адпаведныя функцыі выконваў больш шырокі зьвяз — НАТО. У канцы 1980-х пачалося ажыўленьне, выкліканае інтэнсіфікацыяй эўрапейскай інтэграцыі. У 2000-х асноўныя паўнамоцтвы ЗЭЗ перададзеныя Эўрапейскаму Зьвязу. Поўнага паглынаньня Эўрасаюзам не адбылося, фармальна ЗЭЗ не распушчаны, пэрспэктывы існаваньня дакладна ня вызначаныя. Мяркуецца, што ЗЭЗ будзе ліквідаваны, але Брусэльскі дагавор застанецца ў сіле, каб забясьпечыць ЭЗ падставы для стварэньня агульнай абароны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В. Г. Калеснік. Заходнееўрапескі саюз // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 14