Перайсьці да зьместу

Оўэн Ўілсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оўэн Ўілсан
па-ангельску: Owen Wilson
Дата нараджэньня 18 лістапада 1968(1968-11-18)[1][2] (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, комік, сцэнарыст, актор агучваньня, характарны актор, тэлеактор, кінапрадусар, пісьменьнік, актор
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d] і Frat Pack[d]
Маці Лора Ўілсан[d]
IMDb ID 0005562

Оўэн Ўі́лсан (па-ангельску: Owen Wilson; нарадзіўся 18 лістапада 1968 году) — амэрыканскі актор, камэдыянт, прадусар і сцэнарыст. Намінант на прэмію «Оскар». Мае двух братоў, якія таксама зьяўляюцца акторамі Эндру і Люк.

Нарадзіўся ў тэхаскім Даласе ў сям’і з ірляндзкімі каранямі. Дэбютаваў у фільме «Бутэлечная ракета» (1996), які таксама стаў рэжысэрскім дэбютам Ўэса Андэрсана. Фільм у пракаце праваліўся, зусім ня маючы посьпеху. У наступным Ўілсан быў запрошаны ў фільм Бэна Стылера «Кабальнік» (1996), дзеля выкананьня ролі другога пляну. Ўілсан і Стылер пасябравалі адзін з адным, дзякуючы чаму Оўэн часьцяком запрашаўся Стылерам амаль ўва ўсе ягоныя праекты, як то «Ўзорны самец» (2001), «Знаёмства з бацькамі» (2004), «Старскі і Гатч» (2004), «Ноч у музэі» (2006) ды іншых. Ўілсан зьяўляўся часам на другіх ролях у блёкбастэрах, як то «Армагедон» (1998).

Да 2000 году Ўілсан ужо быў дастаткова вядомым амэрыканскай публіцы, таму прадусары прынялі рашэньне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камэдыйным вэстэрне «Шанхайскі поўдзень», і ягоным сыквэле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Ўілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнар трагікамэдыі «Сямейка Тэнэнбаўм», напісаны разам зь сябрам і сталым суаўтарам Ўэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе ён выканаў галоўную ролю ў самай касавай камэдыі году — «Няпрошаныя госьці», якая забясьпечыла яму месца ў найвышэйшай лізе галівудзкіх актораў камічнага амплюа.

Наступны камэдыйны праект як то «Ён, я і ягоныя сябры» 2006 году быў распрацаваны цалкам пад Оўэна Ўілсана. У тым жа годзе ён агучыў аднаго з пэрсанажаў мультфільма «Тачкі». Акрамя таго, агучваў аднаго з пэрсанажаў іншага анімацыйнага праекту «Неверагодны містэр Фокс», які паставіў ягоны сябар Андэрсан. У 2011 годзе Ўілсан зьняўся ў рэжысэра Ўудзі Алена ў рамантычнай камэдыі «Поўнач у Парыжы». Прэм’ера фільму адбылася на 64-м Канскім кінафэстывалі, дзе фільм атрымаў высокую ацэнку крытыкаў. Фільм стаў самым прыбытковым фільмам Алену[4], а таксама быў добра ўспрыняты крытыкамі.

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сустракаўся з акторкай Кейт Гадсан. 26 жніўня 2007 году Ўілсан быў дастаўлены ў шпіталь Санта-Монікі пасьля спробы самагубства[5]. Паводле паведамленьняў прэсы, актор прыняў вялікую колькасьць лекаў, пасьля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух прыдалоньнях. Прычынай гэтага быў разрыў адносінаў з Гадсан[6]. Празь некаторы час яны зноўку аднавілі іх, але потым пара абвесьціла пра сваё канчатковае расстаньне. У студзені 2011 году актор і ягоная сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца[7]. 14 студзеня 2011 году ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Робэрт Форд[8]. У студзені 2014 году, сустракаючыся з Каралін Лінквіст, у актора нарадзіўся другі сын. Трэцяе дзіця, ужо ад Варуні Вансьвіратэс, нарадзілся ў кастрычніку 2018 году.

  1. Owen Wilson // filmportal.de — 2005.
  2. Owen Wilson // Munzinger Personen (ням.)
  3. Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  4. «Midnight in Paris could finally make something of this Woody Allen guy». AV Club.
  5. «Owen Wilson Suicide Attempt Confirmed». MTV Movie News.
  6. «Owen Wilson: Battling Depression». 2007-10-14 г. Праверана 2008-06-14 г.
  7. «Оуэн Уилсон готовится стать отцом». Праверана 2011-01-15 г. Архіўная копія ад 2012-02-22 г.
  8. «Роберт Форд: Оуэн Уилсон дал имя сыну». Сплетник.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]