Неверагодны містэр Фокс (фільм)
| Неверагодны містэр Фокс | |
| Fantastic Mr. Fox | |
| | |
| Жанр | кінакамэдыя, мэлядрама, баявік, сямейнае кіно |
|---|---|
| Рэжысэр | Уэс Андэрсан |
| Аўтар сцэнару |
Роальд Даль Ной Баўмбах |
| Ролі агучвалі |
Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй, Уільлем Дэфо |
| Кампазытар | Аляксандар Дэспла |
| Апэратар | Трыстан Олівэр |
| Прадусэр |
Элісан Абот, Скот Рудын, Уэс Андэрсан, Джэрэмі Доўсан |
| Студыя |
Blue Sky Studios, 20th Century Fox, Fox Searchlight Pictures, Indian Paintbrush, Regency Enterprises, American Empirical Pictures |
| Краіна |
|
| Мова | ангельская, француская |
| Працягласьць | 87 хв. |
| Прэм’ера | 2009 |
| Бюджэт | 40 млн $[1] |
| Касавыя зборы | 46,5 млн $[1] |
| IMDb | ID 0432283 |
| Афіцыйны сайт | |
Невераго́дны мі́стэр Фокс (па-ангельску: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Ўэса Андэрсана, зьняты па кнізе «Неверагодны містэр Фокс» Роальда Даля (больш вядомага па аповесьці «Чарлі і шакалядная фабрыка»). Гэта першы мультфільм Андэрсана. Прэм’ера адбылася восеньню 2009 году. Займае 15 месца ў сьпісе самых касавых лялечных мультфільмаў.
Галоўных пэрсанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уільлем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы саўндтрэк і найлепшы анімацыйны фільм.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Створаная ўручную ў характэрнай для аўтарскай манеры Ўэса Андэрсана мультыплікацыя расказвае пра шалапутнага бацьку лісінай сям’і. Адказваючы на нападкі разьюшаных ягонымі выхадкамі фэрмэраў, ліс-авантурыст містэр Фокс адпраўляецца ў адчайныя прыгоды, у якіх яму трэба будзе ня толькі вярнуць сваё добрае імя, але і ўратаваць сваю сям’ю.
Дубляж
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананыя ў 2012 годзе камандай «Кінаконг»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Fantastic Mr. Fox (2009) Box Office Mojo Праверана 12 January 2010 г. Архіўная копія ад 2012-03-30 г.
- ↑ Як «Неверагодны містэр Фокс» агучваўся на мову Кінаконг. YouTube (24 верасьня 2012). Праверана 18 лістапада 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.)
- Неверагодны містэр Фокс на imdb.com (анг.)
- Неверагодны містэр Фокс на allmovie.com (анг.)