Старскі і Гатч (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старскі і Гатч
па-ангельску: Starsky & Hutch
Жанр бадзі-муві[d], кінакамэдыя[d][1][2][3], фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d] і баявік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Starsky & Hutch[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Лэсьлі Джонз[d]
Вытворчасьць Red Hour Productions[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d], Netflix і Vudu[d]
Дата выхаду 26 лютага 2004[8], 25 сакавіка 2004[9] і 2004
Працягласьць 101 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Старскі і Гатч» (па-ангельску: Starsky & Hutch) — амэрыканскі камэдыйны крымінальны баявік 2004 году працы рэжысэра Тода Філіпса. У фільме здымаліся Бэн Стылер у ролі Дэйвіда Старскі і Оўэн Ўілсан у ролі Кена «Гатча» Гатчынсана. Кінастужка зьяўляецца экранізацыяй арыгінальнага аднайменнага тэлесэрыялу 1970-х гадоў. Фільм выйшаў у пракат 5 сакавіка 2004 году і атрымаў розныя крытычныя водгукі ад неадназначных да станоўчых, але меў камэрцыйны посьпех, зарабіўшы 170 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце пры бюджэце ў 60 мільёнаў даляраў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе два дэтэктывы паліцыі Бэй-Сіці, як то Дэйвід Старскі (Бэн Стылер) і Кен «Гатч» Гатчынсан (Оўэн Ўілсан), праз свае выбрыкі ў якасьці пакараньня вымушаныя працаваць разам. Старскі пазыцыянуе сябе як мача і любіць свой Форд Тарына, а таксама неабдумана перасьледуе непаўналетніх злачынцаў, у той час як бязрупотны Кен «Гатч» Гатчынсан часта працуе разам са злачынцамі дзеля расьсьледаваньня іхняй дзейнасьці. Тым часам кіраўнік наркакартэлю Рыз Фэльдман (Вінс Вон) і ягоны галоўны памагаты Кевін Джацум (Джэйсан Бэйтман) распрацоўваюць новы тып какаіну, які немагчыма выявіць праз пах ці смак. Калі адзін зь іхных дылераў зрывае апэрацыю, Фэльдман забівае яго, у той час калі яны знаходзяцца на яхце боса.

Празь некалькі дзён цела злачынца вымываецца на бераг, і Старскі і Гатч пачынаюць расьсьледаваньне здарэньня. Падказка вядзе іх да Фэльдмана, які адмаўляе ўсялякі свой удзел у забойстве, але ягоная жонка (Молі Сымз) згадвае, што дылер сустракаўся з чырлідаркай. Пасьля сустрэчы і распытаў чырлідарак Стэйсі (Кармэн Электра) і Голі (Эмі Смарт), яны пакідаюць ім свае нумары тэлефонаў. Старскі і Гатч даведваюцца ад свайго інфарматара Гагі Бэара (Снуп Дог), што забіты быў зьвязаны зь Вялікім Графам (Ўіл Фэрэл), уладальнікам матабару. Пераапрануўшыся ў стэрыятыпных байкераў, яны наведваюць згаданы бар, дзе выяўляюць, што Вялікі Граф знаходзіцца ў турме. Дэтэктывы дапытваюць Графа ў тамака, але ён прымушае іх да зьневажальных дзеяньняў у абмен на інфармацыю і пакунак таго, што, на іх думку, ёсьць какаінам. Аднак капітан Добі (Фрэд Ўільямсан), раззлаваны іхным шалёным допытам, адкідвае пакет, думаючы што гэта штучны падсалодвальнік, і здымае Старскага і Гатча з справы.

Партнэры запрашаюць Стэйсі і Голі да дому Старскага, каб правесьці зь дзяўчынамі вечар. Старскі высыпвае пакунак «падсалодвальніка» Вялікага Графа ў каву і ўвесь вечар знаходзіцца пад узьдзеяньнем какаіну. Учацьвярох яны выпраўляюцца на дыскатэку, дзе Старскі ўдзельнічае ў танцавальным конкурсе. Раніцаю ён выяўляе, што ў пакунку былі наркотыкі, а заты сяброў спрабуе забіць наёмнік (Джордж Чон), але няўдала. Старскі і Гатч знаходзяць нападніка, але ягоны сын кідае ў дэтэктываў нажы. Пасьля допыту нападніка партнэры выяўляюць, што Фэльдман захоўвае наркотыкі ў сваім гаражы. Пад прыкрыцьцём героі трапляюць на вечарыну ў дом наркабарону, але не знаходзяць наркотыкаў у меркаваным месцы. Добі забірае жэтоны ў абодвух дэтэктываў, і забараняе ім на пэўны час працаваць ў паліцыі, а сябры пасварыліся. Празь няўдалы замах на Гатча, сябры зноўку ўзьядналіся, каб злавіць Фэльдмана.

Сябры наведваюць урачыстую дабрачынную імпрэзу, зладжаную Фэльдманам, пад прыкрыцьцём якой той разыгрывае паміж іншымі наркабаронамі аўтамабілі, начыненыя новым наркотыкам. Дуэт наведвае вечарыну, пераапрануўшыся ў іншых людзей, і зрывае пляны Фэльдмана, адчыняючы багажнік і выяўляючы вялікі запас какаіну. Фэльдман бярэ Гатча ў закладнікі, і Старскі, спрабуючы выратаваць яго, выпадкова страляе капітану Добі ў плячо. У замяшаньні Фэльдман і ягоная сяброўка Кіці (Джульет Льюіс) зьбягаюць разам з грашыма, але Старскі і Гатч пачынаюць пагоню за імі. У выніку сябры страчваюць аўтамабіль, які патануў у моры. Фэльдман зьязжае на сваёй яхце, але інфарматар Гагі, зьбівае яго клюшкай дзеля гольфу. Фэльдмана арыштоўваюць, а паліцыянты сьвяткуюць закрыцьцё справы ў сваім пастарунку. Старскі шкадуе аб страце свайго аўтамабілю, але Гагі дорыць яму новы Форд Тарына.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 62%, заснаваны на 193 рэцэнзіях, зь сярэднім рэйтынгам 6/10. На думку крытыкаў, аповяд фільму ёсьць няроўнамерным і часам бязмэтавым, але добрая хімія паміж галоўнымі акторамі поруч з шчымлівым сцэнаром ўяўна паляпшаюць фільм[10]. На Metacritic фільм атрымаў сярэднеўзважаныя 55 пунктаў з 100 магчымых на падставе 40 аглядаў, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, прысвоіла фільму адзнаку B па шкале ад А да F. Бэн Стылер атрымаў намінацыю «Залатой маліны» ў катэгорыі найгоршага актору. У той час, як Кармэн Электра, у сваю чаргу, атрымала намінацыю як найгоршая акторка другога пляну[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]