Армэн Саркісян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армэн Саркісян
Արմեն Սարգսյան
4-ы прэзыдэнт Армэніі
9 красавіка 2018 — 23 студзеня 2021
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Сэрж Саргсян
5-ы прэм’ер-міністар Армэніі
4 лістапада 1996 — 20 сакавіка 1997
Прэзыдэнт: Лявон Тэр-Пэтрасян
Папярэднік: Грант Баграцян
Наступнік: Робэрт Качаран
Амбасадар Армэніі ў Вялікабрытаніі
1998 — 8 красавіка 2018
Прэзыдэнт:
Прэм’ер-міністар:
Наступнік: Армэн Лілаян (в. а.)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 чэрвеня 1953
Ерэван, Армянская ССР, СССР
Партыя: незалежны палітык
Сужэнец: Нунэ Саркісян[d]
Дзеці: 2
Бацька: Вардан Саркісян[d]
Адукацыя: Ерэванскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн сьвятога Рыгора Вялікага кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені

Армэ́н Варда́навіч Саркіся́н (па-армянску: Արմեն Վարդանի Սարգսյան; нар. 23 чэрвеня 1953, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі фізык, інфарматык і палітык, прэзыдэнт Армэніі з 2018 року.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армэн Саркісян скончыў факультэт тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі (1976) і асьпірантуру (1978) Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1984 роках быў асыстэнтам катэдры фізыкі ЕДУ. У 1984—1985 — выкладчык Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, у 1985—1992 — выкладчык тэарэтычнай фізыкі ЕДУ. У 1988 заснаваў, з 1990 — загадчык катэдры складаных тэхналёгіяў і кампутарнага мадэляваньня факультэту тэарэтычнай фізыкі.

У 1992 року адкрыў амбасаду Армэніі ў Лёндане — першую армянскую дыпляматычную місію на Захадзе. У 1993—1994 — амбасадар Армэніі ў Эўропе і Эўразьвязе. У 1995—1996 — амбасадар у Бэльгіі, Ватыкане і Люксэмбургу.

У лістападзе 1996 року прызначаны прэм’ер-міністрам Армэніі; сышоў з пасады праз 4 месяцы. Пасьля гэтага быў спэцыяльным дарадцам прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), кіраўніком ЭБРР (1998—2000). У 1998—2000 ізноў быў амбасадарам Армэніі у Вялікабрытаніі.

У 2018 року ўзяў удзел у безальтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбарах ад кіроўнай Рэспубліканскай партыі і набраў 90 галасоў дэпутатаў з 105.

23 студзеня 2022 году падаў у адстаўку. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў і ён ня здольны ўплываць на палітыку краіны і пытаньні вайны і міру[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армэн Саркісянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Сэрж Саргсян
Прэзыдэнт Армэніі
2018—
Наступнік
'
Папярэднік
Грант Баграцян
Прэм’ер-міністар Армэніі
1996—1997
Наступнік
Робэрт Качаран