Нікаляўс Янцан
Нікаляўс Янцан | |
Дата нараджэньня | 1720 |
---|---|
Дата сьмерці | 1791 |
Занятак | арганмайстар |
Нікаля́ўс Я́нцан (па-нямецку: Nicolaus Jantzon, па-польску: Mikołaj Janson) альбо Нікаляўс Е́нцэн (ням. Nicolaus Jentzen; 1720 — 1791) — нямецкі арганмайстар(d), вырабнік барокавых арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 року ўладкаваўся падмайстрам да Гергарда Арэнда Цэле(d). У 1752 разам зь ім працаваў над стварэньнем аргану для мясцовай лютэранскай кірхі(lt). У наступным годзе ажаніўся зь ягонай дачкой Ганнай Альжбэтай, у 1761 па сьмерці цесьця прыняў у спадчыну ягоную майстэрню. Стварыў значную колькасьць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Летувы.
Выбраныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся ягонага дызайну.
Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама праспэкты(d) ў касьцёлах бэрнардынаў, сьвятога Яна і катэдры ў Вільні[1].
Рок | Месца | Будынак | Выява | Manuale(d) | Рэестар | Аўтарства | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1764—1765 | Лінкаў | Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай(lt) | II | 21 | Атрыбуцыя(d) | Захаваўся праспэкт | |
1764—1766 | Вільня | Касьцёл сьвятога Францішка (колішні бэрнардынскі) | II/P | 31 | Задакумэнтаваны | Захаваўся праспэкт, дароблены ў XIX стагодзьдзі Юозапасам Радавічусам(de) | |
1765—1766 | Вільня | Касьцёл сьвятога Яна | II/P | 22 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспэкт; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 року, у 1984/2000 абноўлены Рымантасам Гучасам(de) (III/P, 64)[2] | |
1768 | Вільня | Касьцёл сьвятога Францішка (колішні бэрнардынскі) | I | 8 | Атрыбуцыя | Пазытыў(d), у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору | |
1780—1785 | Вільня | Катэдра сьвятых Станіслава і Ўладзіслава | II | 20 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспэкт, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгустынскім касьцёле, перанесены ў 1857 року, у 1969 пашыраны Шуке(de) (III/P, 49)[3] | |
1781—1783 | Будслаў (Беларусь) | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | II | 21 | Надпіс | Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey | |
к. 1785 | Ружанасток (Польшча) | Кляштар дамініканаў(pl) | Атрыбуцыя | Не захаваўся | |||
1787—1789 | Трашкуны | колішні кляштарны касьцёл бэрнардынаў(lt) | II | 23 | Задакумэнтаваны | Не захаваўся | |
1789 | Цытавяны | колішні кляштарны касьцёл бэрнардынаў(lt) | II | 25 | Атрыбуцыя | Захаваўся[4] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Martin Rost. Orgelbarock in Vilnius // Ars Organi. — 2007. — № 33. — С. 61.
- ^ Universitätskirche St. Johannes Organindex (deutsch)
- ^ Vilnius, Kathedrale St. Johannes Organindex
- ^ Tytuvėnai, Klosterkirche St. Marien Organindex, mit Disposition
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Girėnas Povilionis. Formation, origins and influence of Lithuanian baroque organ heritage and organbuilder Nicolaus Jantzon's legacy // International Journal of Heritage and Substainable Development. — 2013. — Т. 3. — № 1. — С. 21—38.