Клецкае гета
Клецкае ґета (ідыш: קלעצקער געטאָ, Klecker geto) — жыдоўскае ґета ў Клецку, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі.
Напярэдадні вайны ў Клецку пражывала 4190 жыдоў. Заснаванае адразу пасьля заняцьця мястэчка немцамі 27 ліпеня 1941 году. На тэрыторыі яго жыло каля 1,5 тысячы асобаў прызнаных жыдамі.
28 чэрвеня 1941 былі растряляныя Софья Тайц і Хана Ґельлер. 20 жніўня 1941 немцы растралялі яшчэ 35 чалавек, сярод якіх Юзэф Жухавіцкі, Рыгор Каваль, Г. А. Тарабура, М. Розэнфэльд і інш.
30 кастрычніка 1941 (па іншых зьвестаках напрыканцы верасьня[1]) на рынкавай плошчы было сабрана ўсё жыдоўскае насельніцтва. Немцы выбралі спэцыялістаў, рабочых і іх сем’і, а тых хто не патрапіў у іх лік — каля 3500 чалавек — вывелі да загадзя ірвоў каля хрысьціянскіх могілак і растралялі. У сьнежні 1941 былі растраляныя старшыня і сябры юдэнрату, якіх абвінавацілі, што яны спрабавалі паставіць у ґета харчы звыш нормы.
Пастанова пра ліквідацыю было прынята немцамі ў ліпені 1942 году. У ночы з 20 на 21 ліпеня адзелы СС і паліцыі летувіскай і беларускай атачылі ґета, але сустрэлі збройны супраціў ад жыхароў гета. Начале паўстанцаў стаяў Мойша Фіш, былы жаўнер Войска Польскага. На другім паверсе сынагогі быў усталяваны кулямёт. Паўстанцы мелі дзьве вінтоўкі, восемь пісталетаў і дзесяць гранат.
Пад час бою былі забітыя тры нямецкія афіцэры і чатыры беларускіх паліцэйскіх[2].
Клецкія жыды падпалілі ґета, каб пад аслонай дыму ўцячы з агароджанай тэрыторыі. Уцячы здолялі каля 400 чалавек, але вайну перажыло толькі 25 зь іх, сярод якіх Янкель Ґельлер. Частка зьбеглы трапіла ў партызанскую брыгаду генэрала Ф. Капусты.
Забітыя ў гета жыды былі пахаваныя на ўскрайку мястэчка каля леса з назвай «Старына».
Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 красавіка 1945 камісія дасьледвала 6 пахваньняў каля могілках[1]. Першая мела 42 м ды шырыню 4 м (1020 забітых), другая — 32 м × 4 м (1300), трэцяя — 32 м × 3 м (720), чацьвертая — 20 м × 4 м (470), пятая — 15 м × 2 м (600). У шостая яме былі пахаваныя 48 дзяцей ва ўзросьце ад двух месяцаў да 15 год, якіх закапалі жыўцом.
Лічыцца, што агулам у Клецку загінула каля 7 тысячаў жыдоў. У 1996 годзе ўсталяваны помінік ахвярам Галакосту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Relacja Jankiela Gellera o zagładzie Żydów w Klecku, w: Kleck w czasie wojny, w: Nieświeskie wspomnienia, Warszawa 2001, s. 324
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|