Гарадзішчанскае гета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гарадзішчанскае гета — жыдоўскае гета ў мястэчку Гарадзішча Баранавіцкага раёну, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі. Першае гета на Беларусі дзе адбыліся масавыя зьнішчэньні жыдоў.

Празь некалькі дзён па ўваходу немцаў у мястэчка імі былі растраляныя 17 жыдоў-закладнікаў. Сярод іх дзьве сям’і Цырынскіх і савецкія актывісты.

20 кастрычніка 1941 а 10 гадзіне раніцы ў Гарадзішча прыбыла каманда СС. Дарослым мужчынам-жыдам было загадана ўзяць рыдлёўкі і зьявіцца на плошчы. 68 спэцыялістаў пакінулі ў гета. Іншых 150 мужчын падзялілі на дзьве групы. Адну завезьлі на машынах ва ўрочышча Пагарэльцы за 2 км ад мястэчка, а другую ў лес Міхнаўшчына за 4 км. Ім абвесьцілі, што трэба выкапаць ямы для вайсковых патрэбаў. Але гэта былі магілы ў якіх на наступны дзень 21 кастрычніка 1941 году расстралялі 1440 Гарадзішчанскіх жыдоў. Сярод іх былі цырульнік Елін, браты Красільшчыкі і 105-гадовы рабін Мардуховіч. У той самы дзень у лесе Міхнаўшчныа былі забітыя 70 прадстаўнікоў інтэлігенцыі мястэчка — дактары, настаўнікі, адвакаты і інш.

Наступная акцыя была праведзена напачатку траўня 1942 году. Тады каля праваслаўнай царквы мястэчка было растраляна 35 жыдоў. У жніўні 1942 тамсама растралялі каля 100 жыдоўскіх спэцыялістаў («масьцеравых»).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]