Перайсьці да зьместу

Наступ Сярэдняй Літвы на Коўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Наступ Сярэдняе Літвы на Коўна»)

На́ступ Сярэ́дняе Літвы́ на Ко́ўна — наступ войскаў Сярэдняе Літвы ген. Люцыяна Жалігоўскага, праведзены ад другое паловы кастрычніка да канца лістапада 1920 року.

У другой палове кастрычніка войскі Сярэдняе Літвы зрабілі афэнзыву на захад, у бок Коўна. У часе афэнзывы былі занятыя Ландвараў, Трокі, Рыконты, Вялікая Рэша і Неменчын. Летувіскі контранаступ распачаўся 18 кастрычніка сіламі 3 Дывізіі пяхоты і скончыўся паразаю летувісаў і іхным адступам.

Войска Жалігоўскага зрабіла марш да Еўя, Шырвінтаў і Гедройця. Быў узяты ў палон штаб летувіскае 1 Дывізіі пяхоты, а войска ген. Жалігоўскага было падтрыманае шматлікімі дабраахвотнікамі з Польшчы. Ген. Жалігоўскі запрапанаваў ковенскай Летуве мірныя перамовы, тыя аднак, былі адкінутыя. Затым была распачатая затрыманая дзеяньнямі летувісаў акцыя на Відзінішкі, Пазэльву і Нідокі.

Наступная апэрацыя пачалася ў сярэдзіне лістапада і мела мэтай здабыцьцё Коўна. Былі зробленыя дзеяньні ў кірунку Коварска, і 21 лістапада была дасягнутая Нявежа, у раёне Кейданаў. З прычыны недахопу сілаў (дакладней — узбраеньня для дабраахвотнікаў з Польшчы) і адставаньня пяхоты ў тыле за кавалерыяй, тым самым днём было прынятае замірэньне, на якім настойвала таксама Польшча, якая была пад міжнародным ціскам.

У Коўне распачаліся перамовы, якія прывялі да падпісаньня паразуменьня.